Магніцік — як сувенір…

Магніцік — як сувенір…

05 июля, 11:30
212
І шмат іншага цікавага.
Фота ЛРЦБС

У бібліятэках Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, як інфармуе яе сайт, адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Напярэдадні свята ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў урок гістарычнай памяці “Беларусь – мой гонар і слава!”. Удзельнікі аглядзелі відэаролік “Падарожжа па Беларусі” і пазнаёміліся з кніжна-ілюстраванай выставай “Беларусь – гэта мы!”

У Мікашэвіцкай дзіцячай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна для дашкольнікаў «Жыву ў Беларусі — і тым ганаруся!» Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульні «Беларусь самая…»: самая сінявокая, самая лепшая, самая лясная і г.д., а потым адказвалі на пытанні віктарыны. Скончылася мерапрыемства праглядам і фотасесіяй ля кніжнай выстаўкі.

Кніжныя выставы былі афомлены ва ўсіх бібліятэках Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. У Ракітненскай сельскай бібліяэцы праведзена гадзіна інфармацыі «Беларусь незалежная», у Кажан-Гарадоцкай бібліятэцы-клубе прайшла гадзіна паэзіі “Славілі цябе не раз паэты”.

А 3 ліпеня на галоўнай плошчы Лунінца цэнтральная раённая і цэнтральная дзіцячая бібліятэкі арганізавалі шэраг кніжных выстаў. Наведвальнікі свята таксама мелі магчымасць набыць лялькі, створаныя майстрыхамі цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі і магніцік-сувенір ад цэнтральнай раённай бібліятэкі.