Лунінчан запрашаюць на анлайн-марафон

Лунінчан запрашаюць на анлайн-марафон

09 июля, 11:55
136
Па якой тэме?
Ілюстратыўнае фота

Як інфармуе сайт Лунінецкай РЦБС, у верасні пройдзе раённы літаратурны анлайн-марафон «Пад зоркай Коласа і Купалы» да 140-гадовага юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Каб прыняць удзел у марафоне, неабходна да 1 жніўня даслаць відэаролік з запісам прачытанага верша Коласа ці Купалы на адрас электроннай пошты [email protected] або прыйсці і запісаць верш у бліжэйшай бібліятэцы.

Усе відэаролікі будуць размешчаны на ютуб-канале “Лунінецкая біблітэка”, а лепшыя з іх прымуць удзел у міжнародным паэтычным марафоне “Чытаем куміраў разам з мірам”, які пройдзе ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М.Горкага.