У Лунінцы прайшла літаратурная сустрэча

У Лунінцы прайшла літаратурная сустрэча

15 августа, 10:50
176
З вядомай зямлячкай.
Фота Віктара Пінігіна з сацсетак

Мы ўжо згадвалі, што днямі Лунінец наведала беларуская паэтка Аксана Спрынчан, ураджэнка нашага горада.

Звычайна такая вандроўка адбываецца ў жніўні, але апошнія два гады па розных прычынах прыезд адкладваўся.

Аксана пабывала ў раённай бібліятэцы, прачытала новыя творы сябрам клуба «Літаратурная правінцыя», адказала на пытанні.

Невялікае філасофскае эсэ прачытала і яе дачка Альжбэта.

Сябры «Літправінцыі» на чале з Віктарам Пінігіным таксама выканалі ўласныя творы: прагучалі вершы і песні.