Якія жніўныя песні спявалі на Лунінеччыне?

Якія жніўныя песні спявалі на Лунінеччыне?

16 августа, 12:09
Автор:
95
З фальклорных крыніц.
Ілюстратыўнае фота

Гэта некаторыя са жніўных песень, што былі запісаныя ў Лунінецкім раёне студэнтамі БДПУ імя М.Танка падчас фальклорных экспедыцый.

Зелёный дубочак

На явор скіліўся,

Да молодзій козачэ,

Чаго зажурыўся?

Ой я зажурыўся,

Што не ожэніўся.

Посеяў жыто,

Нема кому жаты.

Посеяў жыто,

Нема кому жаты.

Зелёна пшэніца

Будэ зімоваты.

Ой на тобі, сынку,

Рубля золотого.

Купі собі, сынку,

Коня вороного.

Конь воды нап’ецца –

На соломе ляжыт.

А яше молодому

Правдонькі не скажэт.

Запісала ў 2006 г. Карапец С.Л. у в. Багданаўка ад Байда А.М. (1910 г.н.)

На болоце косец косіць,

Прыпав до землі

Да і голосіць:

— Ні ў меня коса тупа,

Ні то ў меня

Жынка скупа.

Моя коса, як меч остра,

Да моя жонка як печ тоўста.

Тры дні печ не топіла

Да і обеду не варыла.

Запісала ў 2006 г. Карапец С.Л. у в. Багданаўка ад Байда А.М. (1910 г.н.)

На болоці да  косар косіць

Он прыпаўшы да й голосіць:

— Ці то ж моя коса тупа,

Ці то моя жонка скупа.

Моя коса, як меч гостра,

Моя жонка як печ тоўста

Моя коса не тупая,

Моя жонка не скупая.

Дала кусок сала,

Коб моя коса добрэ брала.

Запісала ў 2006 г. Лабко С.В. у в. Кажан-Гарадок ад Каратыш Веры Васільеўны (1920 г.н.)

На покосі косец косіць.

Кінуў косу дый голосіць:

— Ці то моя жонка скупа,

Ці то моя коса тупа?

Наварыла горшок боршчу

І уткнула туда хвошчу,

Наварыла горшок кашы

І уткнула туды сала.

Положыла ў горшок сала,

Штобы добра коса брала.

Запісала ў 2006 г. Кандратовіч Наталля Юр’еўна у в. Любань ад Ніколаевіч Вольгі Міхайлаўны (1931 г.н.)

Дай спеклі мы коровай (3р)

Для ўся нашага края (2р)

Дай после мы высока

Дай подыме высока

Дай занесімо далеко (2р)

Дай поставэ мо на жыта

Каб сім добра было жыта

Дай поставім на гороху (3р)

Дай раздзелім ўсім па троху

Дай поставім на оўсі (2р)

Каб хватыла хлеба ўсім (2р).

Запісалі ў 2006 г. Мыльнікава А.С., Юшкевіч А.М., Сімакова А.М., Сцепанцэвіч І.С., Шыманская Ю.У.  у в. Лобча ад Якавец Анастасіі Іванаўны (1949 г.н.)

Ой, дай, Божэ, цёплае лето,

Да зарадзі, Божэ, жыто,

Шчоб колосок похіліўся,

Сын мацяры поклоніўся.

Сын мацяры поклоніўся

Дэй на восень ажаніўса,

Узяў собе ў жоны дзеўку,

Нібы розовую кветку.

Ой, дай, Божэ, цёплае лето

Да зарадзі, Божэ, жыто.

Запісала ў 2006 г. Карапец С.Л. у в. Дзятлавічы ад Драніч Н.М. (1927 г. н.)

Дай, Божа, цёплае лето,

Ды зарадзі, Божа, жыто,

Каб колосок спахіліўся,

Сын мацяры поклоніўся.

Не кланяйся, сыночоне,

Поедзіш на чужую старонку,

На чужую староначку.

На чужой староначцы

Не дай, Божа, захварэці

Бо няма каму глядзеці!

Запісалі ў 2003 г. Раевіч А.К., Герман А.М., Аляшкевіч М.А. у в. Бастынь ад Матусевіч Л.С. (1931 г.н.)

Ой послала меня маты

На-на-на-на

Зелёное жыто жаты

А я жыто не жала

На-на-на-на

Зелёное жыто жаты

В борозёнке лежала

На-на-на-на

Зелёное жыто жаты

Не паместілася,

Была ночка маленька

Я не выспалася

А я дня вкорогу

Была ночка маленька

Я не выспалася

Да к ночке прімочу

Ой Мікітка ідэ

Была ночка маленька

Я не выспалася

І арэшкі несэ

Я арэшкі лузгала,

Была ночка маленька

Я не выспалася

І Мікітку цэловала.

Запісала ў 2006 г. Карапец С.Л. у в. Багданаўка ад Байда А.М. (1910 г.н.)

Молодзіца жыто жала,

Пад ногою дзіця клала.

Ішоў мядзведзь дарогаю,

Дарогаю.

Малодзіца – дзіця плачэ,

Дзіця плачэ.

— Мядзведзюхно, мой бацюхно,

Мой бацюхно

Поколышы моё дзіця,

Моё дзіця.

— Ой, рад бы я поколыхаць,

Поколыхаць

Дай баюса, шчоб не водраць,

Шчоб не водраць

А ўзяў бы я к тобе несці,

К тобе несці

Дэй боюса шчоб не з’есці,

Шчоб не з’есці.

Запісала ў 2006 г. Карапец С.Л. у в. Дзятлавічы ад Драніч Н.М. (1927 г. н.)