Выйшла новае выданне лунінецкага аўтара

Выйшла новае выданне лунінецкага аўтара

12 сентября, 10:03
Автор:
112
Гэта зборнік твораў.

У якасці дадатку да альманаха “Лунінецкая муза” ўбачыў свет зборнік Вадзіма Жылко “На старонках «Жырандолі» (2008-2021)”.

Літаратурны альманах «Жырандоля» быў заснаваны па ініцыятыве славутай берасцейскай паэткі Ніны Мацяш і выдаваўся Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 2008-2021 гадах выйшла 13 нумароў.

У альманаху друкаваліся і лунінецкія аўтары. У прыватнасці, творы Вадзіма Жылко рознага жанру і рознай тэматыкі былі ў кожным нумары. Да свайго 55-гадовага юбілею аўтар вырашыў сабраць іх пад адной вокладкай у храналагічным парадку.

У зборнік ўвайшлі вершы “Зачем планировать судьбу”, “Не клянитесь «твёрдым словом»”, “На победу слетятся стаями”, “Сохранила судьба лишь фрагменты минувшего лета”, “Повстречались — уже чужими” “А финиш — всё ближе”, “Перрон переполнен опять”, “Безоттеночный мир”, “Ужо не з даверам — з дакорам”, “Ну і нашто табе яно?”, “Што праўда ў кожнага свая”, “Стануць незлічонымі”, пародыі “Транспортная история” і  “Моя твоя не понимай”, апавяданні “Кузнецы собственного счастья” і “Бег с препятствиями”, абразкі “ПРОЗдумы”, нарысы “Размова з прысутнымі” (пра Уладзіслава Нядзведскага) і “Аркадзь Чаша: пераадоленне лёсу”, артыкулы “Лунінеччына ў краязнаўчым працэсе”, «Вандроўка па лунінецкіх вуліцах” і “Знакамітыя лунінчане”, сумесныя з Васілём Туміловічам артыкулы “Самвыдат: лунінецкі варыянт”, “Бібліятэкі на Лунінеччыне ад ўзнікнення (XVI ст.) да 1940-х гадоў”, “Новыя імёны для «Літаратурнай карты Берасцейшчыны»”.

Последние новости