Лунінецкія аўтары — у абласным літаратурным зборніку

Лунінецкія аўтары — у абласным літаратурным зборніку

13 сентября, 11:21
Автор:
94
Своеасаблівая "творчая энцыклапедыя".

Убачыла свет грунтоўная (амаль 400 старонак) кніга «Берасцейская сябрына. Творчыя партрэты літаратараў» (Мінск, ІП Цымбераў, 2022, укладальнік Л.Ф.Валасюк).

Як адзначаецца ў анатацыі, «у кнізе-даведніку прадстаўлены літаратурныя партрэты сяброў абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, якое было створана вядомым літаратуразнаўцам і пісьменнікам Уладзімірам Калеснікам і праіснавала з 11 студзеня 1981 года па 22 лістапада 2021 года. За сорак гадоў існавання творчая суполка дала дарогу ў беларускую літаратуру шасцідзесяці чатыром паэтам і празаікам». Адкрывае кнігу нарыс Івана Мельнічука пра 40-гадовы шлях аддзялення.

Сярод іншых аўтараў у зборніку прадстаўлены і творы лунінецкіх літаратараў разам з кароткімі біяграфічнымі нарысамі. Змешчаны вершы Вадзіма Жылко «Ужо не з даверам — з дакорам», «Ну і нашто табе яно?», «Што праўда у кожнага свая», «Стануць незлічонымі», апавяданне Міколы Ільючыка «Убачыць Парыж і…»

Вокладка кнігі аздоблена партрэтамі Уладзіміра Калесніка і Ніны Мацяш, яскравых зорак берасцейскай пісьменніцкай сябрыны.

Последние новости