Выйшаў новы “Лунінецкі сшытак”

Выйшаў новы “Лунінецкі сшытак”

18 сентября, 10:48
Автор:
121
Гэта краязнаўчы альманах.

Убачыў свет чарговы нумар (№21-22) краязнаўчага альманаха “Лунінецкі сшытак”.

Адкрываюць яго прадмова Вадзіма Жылко (укладальніка зборніка) “Узровень – ранейшы!” і агляд краязнаўчай дзейнасці на Лунінеччыне “Чарговыя два гады” таго ж аўтара. Змешчаны таксама артыкулы і нарысы: «Село на имя Лулин Больший» і “Как Лунинец чуть не стал Клондайком” Святаслава Яначкіна, “Чырвоная царква са срэбнымі купаламі, альбо Крыжаўзвіжанская царква ў Лунінцы” Аксаны Спрынчан, “Інтэрпеляцыі дэпутата Сейма Польскай Рэспублікі першай кадэнцыі Антона Кардоўскага ў адстойванні праў сваіх выбаршчыкаў Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства” Анатоля Трафімчыка.

Адзначым, што тэксты С.Яначкіна і А.Спрынчан у свой час друкаваліся на нашым сайце.

Последние новости