Лунінецкі раён — восьмы са 118

Лунінецкі раён — восьмы са 118

28 сентября, 10:46
401
Па якім паказчыку?
Ілюстратыўнае фота

Як паведамляе «Краязнаўчая газета», супрацоўнікі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стварылі па адрасе https://microtop.philology.by базу публікацый па мікратапаніміцы.

Мікратапаніміка — гэта назвы дробных геаграфічных аб’ектаў (балот, лясоў, палёў, сенажацяў і г.д.).

Як вынікае з базы, з мікратапанімікай Лунінецкага раёна звязана 41 публікацыя — гэта восьмы паказчык сярод 118 раёнаў Беларусі, так што нам ёсць чым ганарыцца.

Сярод згаданых публікацый — тры працы Сцяпана Нефідовіча, што былі апублікаваныя ў альманаху «Лунінецкі сшытак», дзве кнігі Івана Панасюка (пра Велуту і яе ваколіцы).