У лунінецкім каледжы адзначылі «Каласавіны»
Да юбілею песняра.

Як паведамляе сайт Лунінецкага політэхнічнага каледжа, да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа заняткі краязнаўчага аб’яднання па інтарэсах прайшлі ў форме літаратурнай вечарыны «Як песня народа, неўміручы наш Колас».
Удзельнікі аб’яднання разам з кіраўніком Галінай Мікалаеўнай Антановіч «прайшлі» па жыццёвых сцежках пісьменніка, згадалі пра яго знаходжанне ў Лунінцы (1911-1912 гг.), успомнілі асноўныя этапы творчага шляху. У выкананні юных краязнаўцаў прагучалі ўрыўкі з коласаўскіх паэм «Новая зямля», «Сымон-музыка», вершы.