У Лунінецкім раёне правялі конкурс «Міс Восень»

У Лунінецкім раёне правялі конкурс «Міс Восень»

Дзе і калі?

Як паведамляе сайт СШ аг. Вулька 2, у школе адбылася конкурсная праграма “Міс Восень».

На сцэну выйшлі вучаніцы 5-9 класаў у маляўнічых восеньскіх касцюмах. Удзельніцы павінны былі прадставіць на суд журы абарону свайго касцюма, прадэманстраваць творчасць, кемлівасць, уменне трымацца на сцэне, артыстызм. Яны спявалі, танцавалі, дэманстравалі мастацкае майстэрства.

Таксама канкурсанткі прадставілі журы свае стравы, прыгатаваныя загадзя, дома з удзелам бацькоў. Усе стравы зроблены з выкарыстаннем сезонных садавіны і агародніны.

Усе канкурсанткі былі адзначаны тытуламі, а «Міс Восень-2022» прызнана вучаніца 6-га класа Анастасія Гушчэня.