
Як паведамляе група ў сацсетках «Дні культуры Лунінеччыны», Лунінецкі краязнаўчы музей 3-4 снежня прыняў удзел у V нацыянальным форуме «Музеі Беларусі».
Музей прадстаўляў нематэрыяльна-культурную спадчыну Лунінеччыны.
Народны фальклорны калектыў «Лабчанка» Лобчанскага сельскага Дома культуры прапанаваў для гасцей і ўдзельнікаў форума абрад «Ваджэнне Кусты на другі дзень Тройцы».