
Як паведамляе сайт МНС, ратавальнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №14 Лунінецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прыехалі ў госці да вучняў з ДУА «Рэдзігераўская сярэдняя школа».
Вучні пазнаёміліся з аварыйна-выратавальным інструментам і абсталяваннем. Кожны змог пасядзець у кабіне пажарнай машыны і прымерыць элементы баявога адзення.
Начальнік паста Сяргей Урбановіч падрабязна расказаў прысутным аб прафесіі ратавальніка, пра тое, як праходзіць баявое дзяжурства. Сяргей Іванавіч нагадаў школьнікам і асноўныя правілы бяспекі ў зімовы перыяд.