Радзівілаўская паншчына ў Лахве

Радзівілаўская паншчына ў Лахве

Скарочаны варыянт артыкула Станіслава Стэфана Меляшкевіча “Столяры лахаўскія і чучавіцкія”, Беласток, 2017.
Лахва на старой карце

Лахва мае не толькі фабрыку высакаякаснага сталярніцтва, але і кошыкаў у спосабе ангельскай работы, не маючых падабенства ў нашым краі – пра гэта паведамляе “Dsiennik Ekonomiczno-Handlowy” ў 1792 г.

Акрамя столяраў у тым малым гарадку, належачым да князёў Радзівілаў нясвіжскіх і наступных князёў Зайн-Вітгенштэйнаў (ад 1828 г.) – размешчаным над ракой Смерць (Лахва), недалёка ад Давідгарадка і Кажангарадка на Палессі, меліся яшчэ спецыяльнасці: цесляры, слесары, кашыкары, саннікі і калёснікі, ткачы, шаўцы, краўцы, грэбеняры, мэбляры, бондары, кавалі, гарбары і хамутнікі, калодзезнікі алейнікі, саладоўнікі і півавары, муляры, а таксама працуючыя ў тартаку (пілараме).

У часы кіравання Міхала Казіміра (1720 – 1762) і Кароля Станіслава (1762 – 1790) дзейнічалі як завадскія групы, мануфактуры, так і сямейныя спулкі, дзе задзеяны нават дзеці – усяго 86 прадпрымальнікаў. З усіх іх па гаспадарчых опісах праз местачкоўскі соймік і скарбнікаў Радзівіла ўзымаліся падаткі.

Як вынікае з опісаў некаторых актаў, апавяшчэнні пра збор падаткаў падаваліся пісьмова і ў вуснай форме з пералікам паслуг, ад якіх залежала мера аплаты на дзяржаву і мясцовае ўпраўленне.

Сем’і рамеснікаў і астатнія местачкоўцы Лахвы ўтрымлівалі ўчасткі ворыўнай зямлі ў мястэчку і блізкіх вёсках. Большасць сем’яў мелі і каля хаты пасяўную зямлю з садам. Участкі да ¼ валокі не ападаткоўваліся.

Рамеснікам і службе дваровай дэпутаты выдзялялі жыўнасць і харчовую прадукцыю. За аплату мяшчане маглі карыстацца дарамі ваколічных лясоў. З затытулаваных дакументаў “Павіннасці і ўставы мястэчка Лахвы” вынікала. што мяшчане мусілі служыць “дзяржаўцу” і яго адміністрацыі падводамі, дастаўляць у натуры мёд, рыбу, авёс, тлушч, адрабляць паншчыну, плаціць чынш і падымнае, сплаўляць лес і складваць бярвенні на патрэбы будаўніцтва, хадзіць на аблавы ў час палявання. А таксама дастаўляць “натуру” з кожнай валокі.

У аналагічным становішчы знаходзіліся жыхары навакольных вёсак. Рамеснікі ад такіх павіннасцей вызваляліся, яны плацілі падаткі. Пад такія парадкі, як у Лахве, траплялі і Вялікія Чучавічы.

Інвентар з 1819 года зарэгістраваў змену пакаленняў генерацыі рамеснікаў у XVIII стагоддзі, пры Радзівілах. Колькасць груп мянялася ў залежнасці ад знешніх абставін, у асноўным ад сезону заразных хвароб (даюцца лічбы з 1743 па 1859 гг.). Адзначана, што на працягу доўгіх гадоў чэсна і пахвальна працавалі дынастыі Лукаша Басюкевіча, Лукаша Самусевіча, Касцюка Паўлусевіча, Яўсея Лусевіча, Кузьмы Науковіча, Сідара Бярозкі, Грыца Раўковіча і Івана Ляніўкі. Майстры мелі свае ўласныя станкі, варштаты, неабходны інвентар, вёўся сямейны падрад, вопыт перадаваўся з пакалення ў пакаленне.

Па ўсёй акрузе славіліся сталярныя вырабы і плеценыя рэчы з лазы, вярбовых пруткоў драўлянага лубу і саломкі, а таксама сямейныя і відавыя кошыкі. Гэтыя кошыкі мелі вельмі вялікую папулярнасць; так, у “Гандлёва-эканамічным дзённіку” занатавана, што яны вырабляюцца па асобаму спосабу, які не ведаюць нідзе, – вытвораных з пруткоў выплатаных. Гэта адзначана і ў “Слоўніку геаграфічным Аляксандра Ельскага» (Варшава, 1884). На пачатку ХІХ ст. мэбля чучавіцкіх майстроў і лахаўскія кошыкі траплялі ў Нясвіж, і некаторыя майстры запрашаліся туды на работу. Цікава, што сярод майстравых людзей сустракаліся два, а то і тры чалавекі з аднолькавымі прозвішчамі, імёнамі і па бацьку, што іншы раз уносіла путаніцу ў сістэму падаткаў і разлікаў. Тады рабілася паметка адрасу працаўніка ці мянушка.

Пераклаў з польскай Сцяпан Нефідовіч