У Мікашэвічах прайшла «завочная сустрэча» з літаратарам
Гучалі вершы.

Як паведамляе сайт Лунінецкага ТЦСАН, падапечные аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў філіяла г.Мікашэвічы ў літаратурнай гасцёўні пазнаёміліся з творчасцю вядомага літаратара і краязнаўца Сцяпана Паўлавіча Нефідовіча, жыхара вёскі Любань.
Знаёмства было «завочным» — маладыя інваліды на чале з кіраўніком клуба Аленай Кудач чыталі вершы Сцяпана Паўлавіча пра Палессе, прыроду роднага края, каханне…