Культура, творчество

У Васіля Жуковіча - юбілей

У гэтыя дні (21 верасня) адзначыў сваё 75-годдзе вядомы беларускі паэт і пісьменнік Васіль Аляксеевіч Жуковіч. Ураджэнец вёскі Забалацце Камянецкага раёна, педагог па адукацыі (скончыў педінстытут у горадзе над Бугам), ён нямала гадоў адпрацаваў у брэсцкіх друкаваных і тэлевізійных сродках масавай інфармацыі, мае на Берасцейшчыне шмат сяброў і дагэтуль лічыць гэты край сваім родным. Хаця ўжо не адно дзесяцігоддзе жыве ў сталіцы, дзе працаваў у газеце “Знамя юности” і часопісе “Полымя”, выдавецтвах “Мастацкая літаратура” і “Юнацтва”, Рэспубліканскім цэнтры эстэтычнага развіцця дзяцей…

Аўтар каля трох з паловай дзясяткаў кніг паэзіі, сатыры і гумару, зборнікаў вершаў, казак і загадак для дзяцей, а яшчэ - тэкстаў шматлікіх песень, празаічных твораў (аповесці і апавяданняў), перакладаў вершаў шматлікіх паэтаў - ад Адама Міцкевіча і Івана Франко да Наваі і Махтумкулі… Творы нашага слыннага літаратара ўключаны ў школьную праграму для дзяцей.

З Васілём Аляксеевічам пашчасціла шмат разоў сустракацца ў Мінску і Брэсце, а таксама ў Лунінцы і Мікашэвічах, дзе ён выступаў у навучальных установах. Пастаянна чытае і нашу “Информ-прогулку”, прычым не проста “прабягае па дыяганалі”, а з цікавасцю, як сам прызнаваўся, знаёміцца з тэкстамі лунінецкіх журналістаў і пазаштатных аўтараў. І дае добразычлівыя ацэнкі іх творчасці. Увогуле, добразычлівасць, чалавечнасць - адна з найгалоўнейшых рыс ягонага характару. І аніякага ценю “фанабэрыі” або ганарлівасці, хаця, аб’ектыўна кажучы, пры сваіх творчых дасягненнях адзін са старэйшых і вядомейшых беларускіх літаратараў меў бы на тое маральнае права.

А яшчэ Васіль Жуковіч - шахматыст са шматгадовым стажам, які нават у свой юбілейны дзень прыняў удзел у шахматным спаборніцтве ў сталіцы. І не толькі гуляе ў шахматы, але і складае задачы і эцюды, не адзін верш прысвяціў старажытнай гульні і яе аматарам. Не аднойчы быў чэмпіёнам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

З юбілеем, наш даўні і шчыры сябар! Здароўя, даўгалецця, творчага і жыццёвага плёну і новых кніг!

На здымку Міколы Ільючыка, які зроблены ў час пісьменніцкага сходу ў Брэсце ў 2011 годзе, - шаноўны Васіль Жуковіч з аўтарам гэтых радкоў.

Закончыць жа хочацца вершам В.Жуковіча:

* * *

Выгодаў шмат гатоў аддаць я

За шолах жыта і бяроз

У краі, дзе магіла маці,

Дзе нарадзіўся і узрос.

Аддам спаўна душы багацце

Краіне самых светлых кроз,

Каб не памерла мова маці,

Адно з якой мой шчасны лёс.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 24509