На тему дня

Яшчэ дзве вёскі перадатаваны, або Яжаўкі “пастарэлі” на 44 гады

Пад якім годам у пісьмовых крыніцах мінулых часоў значацца першыя звесткі пра якое-небудзь паселішча, з таго часу і адлічваецца гісторыя горада або вёскі. Дагэтуль лічылася, што вёска Яжаўкі Лунінецкага раёна бярэ пачатак у 1800 годзе, а вёска Ястрабель, што на Століншчыне ўзнікла ў XVIII стагоддзі. Калі жыхары Яжавок маглі адзначаць пэўную дату, то ястрабельцы і таго былі пазбаўлены, бо іх вёска датавалася не годам, а цэлым стагоддзем.

Але, як выявілася, абедзве вёскі атрымліваюць іншыя дні нараджэння. Нядаўна аўтар гэтых радкоў працаваў з дакументамі на старапольскай мове і зрабіў для сябе ксеракопіі іх. Гэта метрычныя запісы, з якіх вынікае, што 9 лютага 1763 года (па новым стылі) жыхарка Ястрабля Хвядора Караліха была кумою пры хрышчэнні дзіцяці ў цар-кве. Так што бліжэйшы юбілей Ястрабля прыйдзецца на 2018 год, калі вёсцы споўніцца 255 гадоў!

Прыемная навіна і для Яжавок: вёска мае больш даўнюю гісторыю, чым лічылася. Зноў глядзім метрычны запіс, толькі іншы. У ім гаворыцца, што 30 жніўня 1756 года (дата па новым стылі) Ян і Яўфімія Карчэўскія з Яжавок сталі хроснымі бацькамі Андрэю Кісялевічу. Так што трэба пагадзіцца: у вёсцы цяпер іншы дзень нараджэння, а бліжэйшы юбілей чакаецца ў 2016 годзе - Яжаўкам споўніцца 260 гадоў. Дарэчы, у апошнія дні жніўня нярэдка праходзяць ўрачыстасці з нагоды новага навучальнага года. Чаму б на першым уроку не згадаць юбілей вёскі і прычыны яе перадатавання?

Камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якая адна мае права ўносіць змяненні ў датаванне населеных пунктаў, ужо атрымала ўсе доказы аб неабходнасці гэта зрабіць для Ястрабеля і Яжавок.

Усім - і жыхарам Ястрабля, і жыхарам Яжавок - жадаю дажыць да новых і новых юбілеяў. Гэта і для мяне свята. Нават двайное. Бо знайсці першыя пісьмовыя звесткі адразу пра дзве вёскі - такое шчасціць ня часта і далёка не ўсім даследчыкам гісторыі, нават сталічным, у якіх шмат архіваў ледзь не пад рукою.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 24509