Реклама

У Беларусі пачалі павялічваць мінімальны стаж для атрымання пенсіі

Ужо сёлета такі мінімальны стаж будзе роўны 15 гадам і шасці месяцаў, а праз год вырасце яшчэ на шэсць месяцаў .

Так гэты паказнік паступова давядуць да 20 гадоў. Такія нормы закладзеныя ва ўказ №534 ад 31 снежня 2015 года, які афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Паводле ўказа, права на працоўную пенсію па ўзросце, за выслугу год з 1 студзеня 2016 года маюць асобы, якія адпрацавалі 15,5 гадоў з выплатай абавязковых страхавых унёскаў у фонд сацыяльнай абароны. Пачынаючы з 1 студзеня 2017 года гэты стаж працы штогод з 1 студзеня павялічваецца на 6 месяцаў да дасягнення 20 гадоў.

Указ таксама вызначае, што замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія працуюць у Беларусі ці з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, падлягаюць абавязковаму сацыяльнаму страхаванню на тых самых умовах, што і беларускія грамадзяне.

Таксама ў дакуменце сказана, што пераразлік працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняга заробку ажыццяўляецца на падставе прэзідэнцкіх указаў не меней як адзін раз на год.

На спадарожніках: ASTRA 4A-4,8° на ўсход, частата 12379.62 МГц.

Кожны будні дзень на хвалях Радыё "Рацыя": 99,2 FM у Брэсце,

у Пінску на хвалях украінскага радыё "Перац ФМ" 104,9 і 107,5 FM.

http://euroradio.fm

ООО "Европейское радио для Беларуси" (Польша)

REGON 140249567 NIP 1181807214 

 

 

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 24509