Культура, творчество

Прыслухацца да ўласнага сэрца

  Максім Багданец – другакурснік Баранавіцкага музычнага каледжа. Навучаецца на аддзяленні харавое дырыжыраванне. Сёння Максім па-зямляцку пагадзіўся адказаць на мае пытанні.

- Максім, чаму ты абраў менавіта гэты каледж?

- Я скончыў музычную школу па класе баяна, а дадаткова займаўся вакалам. Спяваць мне падабалася заўсёды. У нейкі момант адчуў, што змагу вучыцца там і пасля 9 класа паступіў у Баранавічы.

- Кажуць што калі правільна абярэш спецыяльнасць, то і вучоба падабаецца і вучыцца лягчэй. Ты вучышся паспяхова?

- Даволі паспяхова. Сярэдні бал у мяне 8,0.

- А нейкія цяжкасці былі?

- Як жа без іх. Складаным быў першы год, бо трэба было прывыкнуць да самастойнага жыцця, да новага калектыву, ды і школьныя прадметы былі, у асноўным, на першым курсе. А калі сталі больш займацца па спецыяльнасці, то стала намнога прасцей.

- Але ж акрамя вучобы нейкае творчае жыццё ў каледжы таксама ёсць?

- Абавязкова. Зусім нядаўна ездзілі на фестываль “Радавод”, дзе занялі 1 месца. Увесь час даводзіцца выступаць на розных мерапрыемствах і святах. А яшчэ спяваю ў народным харавым калектыве “Дзівосы”.

- Акрамя харавога калектыву чым заняты твой час яшчэ?

- У хоры я спяваю тэнарам, але ж мне хочацца займацца яшчэ і эстраднымі спевамі. У эстраднай творчасці бачу для сябе большыя перспектывы. Там дазваляецца эксперыментаваць, знаходзішся ўвесь час у нейкім творчым пошуку, развіваешся.

- Максім, а якія песні табе найбольш падабаюцца, ёсць ухіл да нейкага канкрэтнага стылю ці жанру?

- Люблю фалькмадэрн, лірычныя песні. Іх пераважна спяваю ў творчым калектыве “Фэст” пры гарадскім доме культуры.

- Скончыш каледж, а што потым?

- Сябе бачу толькі на сцэне, бо выкладаць, напрыклад, у музычнай школе гэта не маё і я гэта добра разумею. Мару паступіць ва ўніверсітэт і працягнуць сваё музычнае навучанне.

- А як маладыя людзі бавяць вольны час у Баранавічах?

- Звычайна, як і ўсюды - кіно, спорт, кампаніі і да таго падобнае.

- А хто ў тваёй кампаніі? Хто твае сябры і паплечнікі?

- Пэўна ж гэта людзі з якімі разам вучымся, з імі і вольны час праводзім.

- Максім, раскажы, дзе жывеш, на якія сродкі існуеш?

- Жыву ў інтэрнаце. Ён досыць камфортны і добра ўладкаваны. Атрымліваю стыпендыю. Матэрыяльна дапамагаюць бацькі, за што ім вельмі ўдзячны. Ім не проста – старэйшая сястра таксама вучыцца. Яна студэнтка медыцынскага ўніверсітэта.

- Што ты можаш параіць тым маладым людзям, якія толькі што скончылі школу і выбіраюць свой шлях у жыцці, як не памыліцца?

- Абіраць тое, да чаго ляжыць душа. Тады і вучыцца будзе лягчэй і не будзе расчараванасці. Не глядзець на сяброў і прыяцеляў і не абіраць прафесію “за кампанію”. Трэба слухаць уласнае сэрца і ўсё будзе добра.

 

 

 

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 24509