Лунинец

Краю мой родны, сэрцу дарагі

Літаратурна-мастацкая імпрэза пад такой назвай прайшла ў Лунінецкай раённай бібліятэцы 2 снежня. 
Фальклёрны калектыў "Крынічанька" Лунінецкага ГДК / Фото: Мікалай Ільючык.

Пра папулярызацыю літаратуры на роднай мове гутарылі сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў Вадзім Жылко і Мікола Ільючык. Агляд сучаснай беларускай літаратуры і выданняў на роднай мове зрабіла бібліятэкар Ала Іовіч. Вядучая вечарыны, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Рагалінская давала магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемстве не толькі літаратарам, але і самадзейным артыстам. Сваімі песнямі радавалі гасцей бібліятэкі фальклёрны гурт Лунінецкага ГДК “Крынічанька” пад кіраўніцтвам Валянціны Коваль, а таксама салістка Наталля Бярозка.

Вялікую цікавасць выклікала мастацкае чытанне вершаваных твораў вучнямі  Багданаўскай сярэдняй школы і СШ №1 горада Лунінца. Дзіяна Ільючык, Крысціна Мелюх і Марына Ільючык з Багданаўкі з’яўляюцца пераможцамі школьнага конкурса чытальнікаў вершаў. Таму іх выступ у бібліятэцы быў вельмі дарэчы. Падтрымаць пяцікласнікаў прыехала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вера Канстанцінаўна Ільючык. Яна прачытала ўласныя вершаваныя творы.

Настаўніца з першай школы Ганна Фёдараўна Бірыла прадставіла сваіх вучняў Валерыю Юрцэвіч і Уладзіслава Волчыка, якія прачыталі пранікёныя і шчымлівыя вершы класікаў беларускай літаратуры.

Вечарына, прысвечаная роднаму краю і беларускай мове прайшла ў цёплай і ўтульнай атмасферы.

Бібліятэкар Ала Іовіч

Бібліятэкар Ала Іовіч / Фото: Мікалай Ільючык.

Верш чытае Дзіяна Ільючык

Верш чытае Дзіяна Ільючык / Фото: Мікалай Ільючык.

Вучаніца 10 класа СШ №1 Валерыя Юрцэвіч

Вучаніца 10 класа СШ №1 Валерыя Юрцэвіч / Фото: Мікалай Ільючык.

Выступае вучаніца Багданаўскай школы Марына Ільючык

Выступае вучаніца Багданаўскай школы Марына Ільючык / Фото: Мікалай Ільючык.

Выступленне Крысціны Мелюх

Выступленне Крысціны Мелюх / Фото: Мікалай Ільючык.

Вядучая вечарыны загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Рагалінская

Вядучая вечарыны загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Рагалінская / Фото: Мікалай Ільючык.

З вершам вытупае Уладзіслаў Волчык са школы №1

З вершам вытупае Уладзіслаў Волчык са школы №1 / Фото: Мікалай Ільючык.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вера Канстанцінаўна Ільючык

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вера Канстанцінаўна Ільючык / Фото: Мікалай Ільючык.

Спявае Наталля Бярозка

Спявае Наталля Бярозка / Фото: Мікалай Ільючык.

 

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509