С “Прогулкой” на прогулке

Вучні з Любані - у «Euro Birdwatch 2010»

Традыцыйна, у першыя выхадныя дні кастрычніка аматары назіранняў за птушкамі з ўсёй Еўропы бяруць ў рукі біноклі. Вучні Любанскай школы таксама прынялі ўдзел ва ўсееўрапейскай акцыі.

У гэтым годзе ў Восеньскіх днях назіранняў за птушкамі - Euro Birdwatch 2010 - удзельнічала 28 краін. Болей за 58 тысяч аматараў прыроды прынялі ўдзел ва ўліках і даслалі звесткі аб 2 млн. 731 тыс. назіраемых імі птушках.

Па колькасці ўдзельнікаў Беларусь заняла трэцяе месца (3802 удзельнікі), састу-піўшы Іспаніі (каля 31 000 удзельнікаў) і Швейцарыі (болей 6 000).

У нашай краіне акцыя ўпершыню была падтрымана Міністэрствамі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрствам адукацыі. Найбольш актыўна ва ўліках прынялі ўдзел школы.

Рэгіянальнымі аддзяленнямі і актывістамі АПБ былі арганізаваныя 17 назіральных пляцовак, на якіх можна было разам са спецыялістамі не толькі пагля-дзець за асеннім пралётам птушак, але і атрымаць адказы на разнастайныя пытанні.

Найбольш шматлікімі відамі падчас назіранняў у Беларусі былі шэрая варона (4.047), звычайны шпак (3.959) і качка-крыжанка (3.546).

Самымі шматлікімі відамі, якія былі адзначаныя на Любанскай пляцоўцы, арганізаванай каля вясковага парку, былі звычайны шпак, дрозд-піскун, палявы верабей, вялікая сініца, чорнагаловы шчыгёл і грак – нашы пастаяныя суседзі. Адзначылі багата драпежных птушак – шуляк-карагольчык і шулякі-галубятнікі (вядомыя вясковыя злодзеі), аж 14 канюкоў-мышаловаў, сокал-кабец. Над сажалкамі рыбгаса лунаў, запазніўшыся з адлётам у вырай, чорны бусел. Адносілі на крылах апошнія пагожыя дні чароды гусей і невялікі клін шэрых жураўлёў. Усяго ж першага кастрычніка на назіральнай пляцоўцы і падчас рэйду да сажалкі рыбгаса “Лахва” вучні 5, 6, 7 і 8 класаў з 9 да 13 гадзін адзначылі каля 500 птушак 27 відаў.

Напярэдадні запланаваных назіранняў панавала халоднае ветранае надвор’е, і ў арганізатараў мерапрыемства была пэўная заклапочанасць аб поспеху мерапрыемства. Аднак пагодная раніца развеяла асцярогі, а вынік задаволіў усіх удзельнікаў.

Дарэчы, сваім удзелам у назіраннях вучні школы далучыліся і да сусветнай акцыі ў падтрымку захавання біяразнастайнасці. Наш фотаздымак разам з іншымі (ад розных людзей, з розных куткоў свету) стане пасланнем палітыкам, якія будуць прымаць рашэнні па гэтых пытаннях на ХХ канферэнцыі ўдзельнікаў Канвенцыі ААН па біяразнастайнасці у Нагое, Японія.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509