Гульня выдалася даволі баявой. У першым і другім таймах абедзьве каманды мелі шанцы забіць галы. Але ў адных выпадках недакладнымі былі гульцы, а ў іншых - надзейна абаранілі свае вароты варатары. Трэба адзначыць, што ўпорная барацьба ішла да апошніх хвілін.
Вядома ж, балельшчыкі хацелі ўбачыць прыгожыя галы. На жаль, іх не было. Але чэмпіянат толькі пачаўся і наперадзе яшчэ шмат і цікавых гульняў, і прыгожых галоў.