Лунинец

Лунінеччына за студзень-люты 2020 года

Як змянілася жыццё рэгіёна.

Насельніцтва і праца: у раёне пражывала 65.600 чалавек (на 1 студзеня 2020 г. Папярэднія дадзеныя з улікам вынікаў перапісу насельніцтва 2019 года) (2019 – 66.100 – на 1 студзеня). Насельніцтва зменшылася на 500 асобаў. У эканоміцы было занята (студзень) 26.360 чалавек, што на 381 працаздольных менш, чым у 2019 годзе. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя - 0,3% (2019 – 0,5) да колькасці рабочай сілы (па дадзеных Мінпрацы і сацабароны (студзень-люты).

Сельская гаспадарка (сельскагаспадарчыя арганізацыі): вытворчасць прадукцыі ў % да адпаведнага перыяду мінулага года – 108,8 (2019 – 109,2). Наяўнасць кармоў (на канец перыяда) у пераліку на кармавыя адзінкі - 54.995 тон (2019 – 47.390); на ўмоўную галаву жывёлы 16,6 цэнтнера (2019 –14,5).

Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі ў жывой вазе склала 1.126 тон (2019 – 1.105); малака надоена 14.451 тона (2019 – 13.039). Сярэдні надой малака ад каровы - 930 кілаграмаў (2019 – 853).

Прамысловасць: аб’ём вытворчасці (млн.руб.) – 65,3 (2019 - 57,2); ў % да абласнога аб’ёму прамысловай вытворчасці - 4,0% (2019 – 3,6). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі – 6,2% (2019 – 3,3). Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці, % - 69,3 (2019 – 24,1).

Будаўніцтва і інвестыцыі ў асноўны капітал: індэксы інвестыцый ў асноўны капітал у % да адпаведнага перыяду папярэдняга года – 228,8% (2019 – 76,1). Будаўніча-мантажныя работы – 141,2% (2019 – 74,6); машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі – у 5,5 разоў (2019 – 70,8%). Удзельная вага машын, абсталявання, транспартных сродкаў у агульным аб’ёме інвестыцый у асноўны капітал, % - 55,5 (2019 – 24,9%).

Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 3.436 квадратных метраў (2019 – 3.815), у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай – 1.236 (2019 – 2.047). Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах агульнай плошчай 962 кв.м. (2019 – 1.091).

Унутраны гандаль і грамадскае харчаванне: рознічны таваразварот склаў 106,7% (2019 – 104,7); таваразварот грамадскага харчавання – 94,6% (2019 – 93,8).

Знешні гандаль таварамі (студзень): аб’ём склаў 10.260,9 тыс.долараў ЗША (2019 – 10.594,0). Экспарт – 8.211,4 тыс.долараў ЗША (2019 – 8.826,3); імпарт – 2.049,5 (2019 – 1.767,7); сальда – 6.161,9 (2019 – 7.058,6).  

Фінансы арганізацый (студзень): чысты прыбытак атрымаўся ў памеры 4.036 тыс.рублёў (2019 – 2.768); рэнтабельнасць продажаў – 10,2% (2019 - 5,0); удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых – 20,4%  (2019 – 28,6).

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць (на канец перыяда) была ў памеры 9.840 тыс. рублёў (2019 – 18.114); пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць – 23.530 тыс.рублёў (2019 – 28. 816); у тым ліку: па падатках і зборах, сацыяльным страхаванні і забеспячэнні – 494 тыс. рублёў (2019 – 1.097); за паліўна-энергетычныя рэсурсы – 3.121 (2019 – 4.106). Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах склала 10.357 тыс. рублёў (2019 – 11.274).

Кошт рабочай сілы (люты): намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата – 896,5 рублёў (2019 – 773,3). Рэальная заработная плата – 110,6% да адпаведнага перыяду мінулага года (2019 – 105,0).

 

Па дадзеных Нацстаткамітэта Рэспублікі Беларусь

падрыхтаваў Андрэй Вышынскі, “ИП»

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509