Экономика

Лунінеччына за студзень - лістапад 2018 года

Лунінеччына за студзень-лістапад 2018 года.

 

Насельніцтва і занятасць (студзень-верасень): у раёне пражывала 66,756 чалавек (летась – 67,361). Насельніцтва зменшылася на 605 асобаў. У эканоміцы было занята (студзень-кастрычнік):  26.812 чалавек, што на 119 працаздольных менш, чым летась. Колькасць працаўладкаваных грамадзян на ўноўствораных рабочых месцах за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў (студзень-верасень): 135 (летась – 220).   Узровень зарэгістраванага беспрацоўя (па дадзеных Мінпрацы) – 0,5% (летась – 0,9) да колькасці рабочай сілы.

 

Прамысловасць: аб’ём вытворчасці (млн.руб.) – 332,7 (летась – 295,7);

ў % да абласнога аб’ёму прамысловай вытворчасці – 3,8% (летась – 3,7); Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі – 2,4% (летась – 1,4). Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці, % - 27,3 (летась – 45,0). 

Сельская гаспадарка (сельскагаспадарчыя арганізацыі): вытворчасць прадукцыі  ў % да адпаведнага перыяду мінулага года – 96,2 (летась – 111,6)

Нарыхтоўка кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі) для грамадскага пагалоўя жывёлы на 1 снежня склала 102.885 тон (летась – 119.794); на ўмоўную галаву жывёлы 31,3 цэнтнераў (37,5).

Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі ў жывой вазе склала 5.938 тон (летась – 5.449); малака надоена 72.090 тон (летась – 67.143). Сярэдні надой малака ад каровы - 4.728 кілаграмаў (летась – 4.452).

 

Інвестыцыі і будаўніцтва: індэксы інвестыцый ў асноўны капітал у % да адпаведнага перыяду папярэдняга года – 96,9% (летась – 134,5). Будаўніча-мантажныя работы – 76,3% (летась – 117,6); машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі ў агульным аб’ёме інвестыцый – 133,8 (летась – 222,9).

Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (студзень-верасень) (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) тыс.долараў ЗША – 634,8 (летась – 322,2).

Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 20.246 квадратных метраў (летась – 21.492), у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай – 11.475 (летась – 6.294). Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах агульнай плошчай 3.889 кв.м. (летась – 3.713).

Гандаль і грамадскае харчаванне: рознічны таваразварот склаў 106,6% (летась – 103,6); таваразварот грамадскага харчавання – 101,9% (летась – 102,7).

Знешні гандаль таварамі (студзень-кастрычнік): аб’ём склаў 111.599,8 тыс.долараў ЗША (летась – 94.361,3). Экспарт – 85.929,5 тыс.долараў ЗША (летась – 77.722,6); імпарт – 25.670,3 (летась – 16.638,7); сальда - 60.083,9 (летась – 61.083,9).

 

Фінансы (студзень-кастрычнік): чысты прыбытак атрымаўся ў памеры 47.801,0 тыс.рублёў (летась – 32.158,0); рэнтабельнасць продажаў – 9,6% (летась – 11,1); удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых – 7,4% (летась – 5,6).

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць (студзень-кастрычнік) была ў памеры 21.115 тыс. рублёў (летась – 17.489); пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць – 21.077 тыс.рублёў (летась – 27.471); у тым ліку: па падатках і зборах, сацыяльным страхаванні і забеспячэнні – 917 тыс. рублёў (летась - 560); за паліўна-энергетычныя рэсурсы – 2.491 (летась – 2.863). Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах склала 3.688 тыс. рублёў (летась – 4.663).

Заработная плата: намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата – 780,2 рубля (летась – 658,0). Рэальная заработная плата – 113,2% да адпаведнага перыяду мінулага года (летась – 105,3).

Крыніца: Бестат РБ

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509