- Акцыя “Клопат” накіравана на допамогу састарэлым, а таксама людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, - кажа старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Таццяна Кацуба. – Раскажу пра тых, каго наведалі з БАЖаўцамі ў Сусветны дзень валанцёра. Анастасія Весялоўская не ўстае з ложка ўжо пятнаццаць год. Прыкаваны да ложка і Фёдар Калянковіч. Вось ужо два гады, як яго жонка Ірына даглядае ляжачага хворага. Таццяна Панасевіч села ў інваліднае крэсла пяць год таму, пасля перанесенага стрэсу і за ім інсульту – у аўтамабільнай аварыі загінуў пляменнік жанчыны. Гэтыя людзі – падапечныя раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа. Яны маюць патрэбу ў пастаяннай дапамозе, прычым як матэрыяльнай, так і маральнай. Дзякуй сябрам БАЖ за міласэрнасць. Акцыя ж “Клопат” працягваецца. І прыняць удзел у добрай справе па-ранейшаму могуць усе жадаючыя.