Экономика

Лунінеччына за 2018 год

Развіццё Лунінеччыны за 2018 год.

Насельніцтва і занятасць на канец года: у раёне пражывала 66.202 чалавекі (2017 - 66.826). Насельніцтва зменшылася на 624 асобы.

У эканоміцы было занята (студзень-лістапад) 26.801 чалавек, што на 131 працаздольнага  менш, чым у 2017 годзе. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя (па дадзеных Мінпрацы і сац абароны – 0,5% (2017 – 0,8) да колькасці рабочай сілы.

 Колькасць юрыдычных асоб на канец года: усяго – 404 (2017 – 406); зарэгістравана – 19 (2017 – 11); ліквідавана  - 22 (2017 – 27).

Прамысловасць: аб’ём вытворчасці (млн.руб.) – 362,0 (2017 – 319,9); ў % да абласнога аб’ёму прамысловай вытворчасці - 3,8% (2017 – 3,7). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі – 2,5% (2017 – 1,4). Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці, % - 20,1 (2017 – 47,4).

Сельская гаспадарка (сельскагаспадарчыя арганізацыі): вытворчасць прадукцыі ў % да папярэдняга года – 96,7 (2017 – 112,2). Сабрана збожжавых і зернебабовых (у вазе пасля дапрацоўкі) 46.139 тон (2017 – 51.096). Ураджайнасць – 22,1 ц/га (2017 – 23,9). Накапана бульбы 7.861 тона (2017 - 9.343). Ураджайнасць – 195 ц/га (2017 - 242).  Сабрана 111 тон агародніны (2017- 610). Ураджайнасць – 195 ц/га (2017 - 237). Нарыхтавана кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі) на канец года - 68.901 тона (2017 – 79.732); на ўмоўную галаву жывёлы 21,3 цэнтнераў (2017 – 25,4).

Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 6.486 тон (2017 – 5.943); малака надоена 78.606 тон (2017 – 73.205). Сярэдні надой малака ад каровы - 5.154 кілаграмы (2017 – 4.851).

Інвестыцыі і будаўніцтва: Індэксы інвестыцый ў асноўны капітал у % да папярэдняга года – 102,4 (2017 – 125,0). Будаўніча-мантажныя работы – 82,5 (2017 – 112,2); машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі – 138,6 (2017 - 173,6).

Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) (студзень-верасень) – 634,8 тыс.долараў ЗША (2017 – 322,2).

Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 21.737 квадратных метраў (2017 – 21.623), у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай – 12.115 (2017 – 6.423). Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах агульнай плошчай 4.415 кв.м. (2017 – 3.715).

Гандаль і грамадскае харчаванне: рознічны таваразварот склаў 106,6% (2017 – 104,6); таваразварот грамадскага харчавання – 101,5% (2017 – 101,1).

Знешні гандаль таварамі (студзень-лістапад): аб’ём склаў 122.308,0 тыс. долараў ЗША (2017 – 102.583,5). Экспарт – 94.212,4 тыс. долараў ЗША (2017 – 84.213,4); імпарт – 28.095,6 (2017 – 18.370,1); сальда - 66.116,8 (2017 - 65.843,3).

Фінансы (студзень-лістапад): чысты прыбытак атрымаўся ў памеры 50.995 тыс. рублёў (2017 - 35.265); рэнтабельнасць продажаў – 9,6% (2017 – 11,1); удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых – 7,4%  (2017 – 5,6).

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць (на канец перыяда) была ў памеры 24.119 тыс. рублёў (2017– 15.831); пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць – 20.668 тыс.рублёў (2017 - 27.310); у тым ліку: па падатках і зборах, сацыяльным страхаванні і забеспячэнні – 864 тыс. рублёў (2017 - 579); за паліўна-энергетычныя рэсурсы – 2.360 (2017 - 2.939). Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах склала 3.650 тыс. рублёў (2017 - 4.597).

Заработная плата: намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата – 796.1 рублёў (2017 – 675,2). Рэальная заработная плата – 111,5% да адпаведнага перыяду мінулага года (2017 – 107,4).

Матэрыял па дадзеных Нацстаткамітэта Рэспублікі Беларусь

падрыхтаваў Андрэй Вышынскі, “ИП»

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509