На тему дня

Пачынаючы з нядзелі сіноптыкі абяцаюць да плюс 16 градусаў

У першай палове гэтага тыдня зіма нагадала пра сябе пахаладаннем і снегападамі ў паўднёвых раёнах нашай краіны. Але пахаладанне было нямоцным і аказалася непрацяглым.  Ужо ў чацвер атмасферныя франты прынеслі на тэрыторыю краіны больш цёплае паветра з Заходняй Еўропы.  На выхадныя чакаюцца дажджы і пацяпленне, найбольш істотнае — на паўднёвым захадзе краіны, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу франтальныя раздзелы прынясуць нам часам дажджы, па паўночным усходзе — з мокрым снегам. Месцамі чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, удзень — 3—10 цяпла.

У нядзелю ўначы надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты, а ўдзень у краіну з паўднёвага захаду Еўропы пачне паступаць цёплая паветраная маса.

Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень па поўначы пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Раніцай у некаторых раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7 градусаў. Удзень будзе 7—13 цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 14—16 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак уначы месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 да плюс 6 градусаў.

Удзень прагназуецца досыць цёплае надвор'е — плюс 6—13 градусаў, а па паўднёвым усходзе яно будзе амаль красавіцкае — 15—16 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509