На тему дня

Львоў працоўны, турыстычны і пратэстны

31 мая – 1 чэрвеня ў гэтым украінскім горадзе праходзіў маштабны медыя форум ужо ў сёмы раз. Я прымаў удзел у папярэднім і не прамінуў такую нагоду і цяпер. Бо на ім абмяркоўваюцца не толькі праблемы медыйшчыкаў, але працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве не толькі паслясавецкіх краін, але і ўсяго свету.

З журналістамі вялі дыялог эксперты з ЗША, Вялікабрытаніі, Чэхіі, Францыі, Нямеччыны, Бельгіі, Канады, Польшчы, Швецыі, Даніі, Сінгапура, Беларусі, Венгрыі, Расіі, Славакіі, і, вядома ж, Украіны.

Зараз, у час лічбавай глабалізацыі, важна не згубіць міжасабістых зносін. Таму трэба сустракацца, размаўляць, паглядзець адзін аднаму ў вочы і атрымаць асалоду ад такіх сустрэч.

А мазаіка абмеркаванняў была вельмі шырокай – ад папулізму да гендэрнай раўнавагі.

Але Львоў не только пляцоўка для розных форумаў, але прыцягальны для турыстаў. Якіх толькі моў тут не пачуеш. І ангельская, і польская, і нямецкая, і кітайская, і расійская, і беларуская і т.д.

Прапануюцца розныя экскурсіі. Шмат кафэ, маленькіх і не вельмі, рэстаранаў і рэстаранчыкаў. А вечарам пачынаецца сапраўднае шоу на кожнай гістарычнай вулачцы. Тут спевакі і спявачкі, танцоры і ілюзіяністы, музыкі і фокуснікі.

 

Сапраўды, ва Украіне ўмацоўваецца рэальная дэмакратыя. Ужо немагчыма не даць людзям выказацца, заявіць пра дзеянні таго ці іншага палітыка, чыноўніка. У час нашага знаходжання ля мэрыі горада былі ўсталяваны палаткі ўдзельнікаў антытэрарыстычнай аперацыі. Яны адкрыта выказвалі сваё незадаволенне дзейнасцю мэра Львова Садовага. Ніхто іх не разганяў. Толькі вакол будынка дзяжурылі паліцэўскія і супрацоўнікі Нацыяльнай гвардыі. А вечарам пратэстныя эмоцыі заціхалі і прыходзіў час для задаваляльных эмоцый.

І яшчэ. У горадзе заўважыў намнога больш беларускіх аўтобусаў МАЗ-203, чым летась. Было закуплена ў 2018 годзе 100 штук. Яны канкурыруюць з падобнымі машынамі Электрон, якія  выпускае канцэрн “Электрон”. Мэр Львова Садовый патлумачыў, што “Электрон” фізічна не можа зрабіць такую колькасць автобусаў, якія патрэбны гораду. І гэта пры тым, што іх кошт на 25 тысяч еўра больш, чым кошт беларускай маркі.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509