Экономика

Лунінеччына за I квартал 2020 года

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Лунінецкага раёна ў I квартале 2020 года.

Фота мае ілюстратыўны характар

Насельніцтва і праца: у раёне пражывала 65.400 чалавек (на 1 красавіка 2020 г. Папярэднія дадзеныя з улікам вынікаў перапісу насельніцтва 2019 года) (2019 – 66.000 – на 1 красавіка). Насельніцтва зменшылася на 600 асобаў. У эканоміцы было занята (студзень-люты) 26.359 чалавек, што на 384 працаздольных менш, чым у 2019 годзе. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя - 0,3% (2019 – 0,5) да колькасці рабочай сілы (па дадзеных Мінпрацы і сацабароны.

Сельская гаспадарка (сельскагаспадарчыя арганізацыі): вытворчасць прадукцыі ў % да адпаведнага перыяду мінулага года – 107,5 (2019 – 109,2). Наяўнасць кармоў (на канец перыяда) у пераліку на кармавыя адзінкі - 42.373 тон (2019 – 35.553); на ўмоўную галаву жывёлы 12,7 цэнтнера (2019 –10,8).

Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі ў жывой вазе склала 1.724 тон (2019 – 1.710); малака надоена 22.039 тон (2019 – 20.145). Сярэдні надой малака ад каровы – 1.417 кілаграмаў (2019 – 1.318).

Прамысловасць: аб’ём вытворчасці (млн.руб.) – 101,4 (2019 - 92,0); ў % да абласнога аб’ёму прамысловай вытворчасці - 4,0% (2019 – 3,6). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі – 6,0% (2019 – 3,4). Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці, % - 70,0 (2019 – 29,1).

Будаўніцтва і інвестыцыі ў асноўны капітал: індэксы інвестыцый ў асноўны капітал у % да адпаведнага перыяду папярэдняга года – 154,2% (2019 – 108,0). Будаўніча-мантажныя работы – 140,3% (2019 – 96,5); машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі – 194,2% (2019 – 138,4%). Удзельная вага машын, абсталявання, транспартных сродкаў у агульным аб’ёме інвестыцый у асноўны капітал, % - 48,3 (2019 – 40,9%).

Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 4.808 квадратных метраў (2019 – 4.676), у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай – 1.576 (2019 – 2.215). Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах агульнай плошчай 1.226 кв.м. (2019 – 1.106).

Унутраны гандаль і грамадскае харчаванне: рознічны таваразварот склаў 106,9% (2019 – 106,1); таваразварот грамадскага харчавання – 95,1% (2019 – 95,0).

 Знешні гандаль таварамі (студзень-люты): аб’ём склаў 18.951,1 тыс.долараў ЗША (2019 – 20.563,1). Экспарт – 15.753,9 тыс.долараў ЗША (2019 – 17.675,1); імпарт – 3.197,2 (2019 – 2.888,0); сальда – 12.556,7 (2019 – 14.787,1).  

   

        

Фінансы арганізацый (студзень-люты): чысты прыбытак атрымаўся ў памеры 9.931 тыс.рублёў (2019 – 7.068); рэнтабельнасць продажаў – 10,6% (2019 - 5,1); удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых – 22,4%  (2019 – 34,7).

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць (на канец перыяда) была ў памеры 9.693 тыс. рублёў (2019 – 15.151); пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць – 23.764 тыс.рублёў (2019 – 28. 668); у тым ліку: па падатках і зборах, сацыяльным страхаванні і забеспячэнні – 481 тыс. рублёў (2019 – 1.1121); за паліўна-энергетычныя рэсурсы – 3.087 (2019 – 3.989). Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах склала 9.863 тыс. рублёў (2019 – 11.153).

Кошт рабочай сілы (I квартал): намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата – 908,2 рублёў (2019 – 799,7). Рэальная заработная плата – 108,6% да адпаведнага перыяду мінулага года (2019 – 106,5).

Матэрыял па дадзеных Нацстаткамітэта Рэспублікі Беларусь

падрыхтаваў Андрэй Вышынскі, “ИП»

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509