Социум

«БАЖынкі – 2019» пройдуць на Прыпяці! Рэгіструйцеся!

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае СЯБРАЎ арганізацыі на карпаратыўны фестываль «БАЖынкі - 2019». У гэтым годзе штогадовы карпаратыўны фестываль журналістаў «БАЖынкі» пройдзе на Прыпяці.

У першыя выходныя апошняга месяца лета — 2-3 жніўня — СЯБРАЎ ГА «БАЖ» будуць чакаць у вёсцы Кораб'е Столінскага раёна.

Сёлета «БАЖынкі» пройдуць на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Сярэдняя Прыпяць».

Арганізатары абяцаюць навучыць удзельнікаў фестывалю экаложыць і выжываць у дзікай прыродзе без смартфонаў і інтэрнэту.

Маляўнічыя мясціны, магчымасць паназіраць за рэдкімі птушкамі, прагулка па Прыпяці на катэры-пантон, адпачынак ад інфармацыйнага шуму і штодзённай мітусні ў выдатнай кампаніі, спаборніцтвы — усё гэта чакае ўдзельнікаў традыцыйнага фестывалю «БАЖынкі».

«БАЖынкі»— гэта карпаратыўны фестываль журналістаў, які ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" праводзіць з 2008 года. «БАЖынкі» — гэта месца нефармальных сустрэч для сяброў і калег.

Забудзь пра дэдлайны, рэйтынгі і колькасць знакаў. Прыпяць, цішыня і рэлакс!

Умовы: Фэст будзе праходзіць два дні. Даезд будзе арганізаваны раніцай 2 жніўня (пятніца), вяртанне — увечары 3 жніўня (субота).

Фэст праводзіцца для сябраў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Сяброўскія ўнёскі мусяць быць сплочаныя.

Дабрачынны ўнёсак на правядзенне мерапрыемства можна пералічыць на рахунак арганізацыі ці ўнесці ў касу арганізацыі.

Пералічыць дабрачынны ўнёсак на рахунак ГА “БАЖ” можна ў банку, на пошце альбо інтэрнэт-банкінгу праз разавы плацёж па рэквізітах арганізацыі. Запаўняць квітанцыю не трэба, проста паведаміце касіру ці ўвядзіце ў інтэрнэт-банкінгу наступныя рэквізіты:

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (УНП 101111171) 
Банк ААТ "БПС-СБЕРБАНК"
Код банка: 369
Рахунак: BY24BPSB30151030450159330000
БІК: BPSBBY2X
Прызначэнне плацяжу: Дабрачынны ўнёсак на статутныя мэты ад... (прозвішча, імя, імя па бацьку).

Для ўдзельнікаў будзе арганізаваны начлег, але жадаючыя змогуць узяць з сабой намёты — для іх будзе адведзена адмысловае месца.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509