На тему дня

Які сёння дзень: 11 ліпеня 2019 года

Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 173 дні. Сёння адзначаецца Сусветны дзень народанасельніцтва Зямлі і Сусветны дзень шакаладу.

Фото из открытых источников

Гістарычныя падзеі 11 ліпеня

  • У 1496 годзе горад Гродна атрымаў поўнае магдэбургскае права.
  • У 1918 годзе ў Маскве адкрыты Беларускі народны ўніверсітэт (існаваў да 12.8.1918).

Хто нарадзіўся 11 ліпеня

  • 1911 год: Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст.
  • 1932 год: Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, педагог, народны мастак Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі гісторык, паэт Яраслаў Гол і літоўскі драматург, перакладчык і паэт Пятрас Вайчунас.

11 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Паўла, урача, а таксама вялебных Сергія і Германа, Валаамскіх цудатворцаў.

Да заканчэння Пятрова паста збіралі крапіву і рабілі з яе ручнікі: лічылася, што яны дапамагаюць ад болю ў спіне. Крапіву трэба было рваць і плясці голымі рукамі. Крапіва лічылася не толькі лекавым сродкам, але і абярэгам ад нячысцікаў.

Калі 11 ліпеня не куе зязюля, зіма будзе ранняя. Вады ў рацэ і калодзежы стала больш – да непагадзі.



Читать дальше: https://bel.sputnik.by/event/20190711/1041956067/Yak-snnya-dzen-11-lpenya-2019-goda.html

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509