Социум

Які сёння дзень: 31 ліпеня 2019 года

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дванаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 153 дні.

Фота Андрэя Вышынскага

Гістарычныя падзеі 31 ліпеня

  • У 1649 годзе адбылася бітва пад Лоевам, казацкія войскі разбітыя арміяй ВКЛ.
  • У 1920 годзе Літоўска-Беларуская ССР спыніла існаванне, адбылося Другое абвяшчэнне ССРБ.

Хто нарадзіўся 31 ліпеня

  • 1640 год: Міхал Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
  • 1817 год: Ігнат Храпавіцкі, беларускі паэт і фалькларыст.
  • 1898 год: Сендэр Палеес, беларускі мастацтвазнаўца, гісторык і публіцыст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі кінаакцёр Луі дэ Фюнес і англійская пісьменніца Джаан Роўлінг.

31 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Емільяна Дарастольскага.

У гэты дзень гаспадыні звычайна займаліся нарыхтоўкамі, пакуль мужчыны сканчалі працы на полі. Яны гатавалі разнастайныя варэнні: не толькі з садавіны, але і з гародніны.

Увечары тапілі лазню. Каб засцерагчыся ад нячысцікаў, якія, па павер'і жылі там, карысталіся травамі – напрыклад, крапівай, якая на погляд нашых продкаў выдатна абараняла ад зла. Таксама перад тым, як зайсці ў лазню, кідалі туды маленькі каменьчык і прымаўлялі: "Чорту ў лоб!"  

Калі 31 ліпеня цёпла, можна чакаць прыгожую залатую восень. Калі ж пахмурна і дажджліва, такое ж надвор'е будзе і ў верасні.



Читать дальше: https://bel.sputnik.by/event/20190731/1042227949/Yak-snnya-dzen-31-lpenya-2019-goda.html

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509