Социум

“Нельга забіць!”: смяротнае пакаранне і беларуская літаратура

Такая тэма дыскусіі была абрана Беларускім ПЭН-цэнтрам 9 кастрычніка для сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі і праваабаронцамі, падпісаўшымі петыцыю супраць  смяротнага пакарання.  
Запрошаныя спікеры з мадэратарам мерапрыемства А.Хадановічам / Фото: Людміла Хмялеўская.

Мерапрыемства прайшло ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, прымеркаванага да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання - 10 кастрычніка. З гэтай нагоды на працягу тыдня было традыцыйна праведзена некалькі тэматычных мерапрыемстваў.

Даведка: У гэтым годзе кампанія супраць смяротнага пакарання праводзілася пад лозунгам “Правасуддзе без забойства”. У рамках праграмы прайшоў фестываль “Рок за жыццё" з удзелам беларускіх рок-гуртоў, у мінскай адукацыйнай прасторы "Тэрыторыя правоў” дэманстравалася кінастужка “Кароткі фільм пра забойства” польскага рэжысёра Кшыштафа Кеслеўскага, ініцыятывай “Задзіночанне беларускіх студэнтаў” была арганізавана сустрэча з праваабаронцам Валянцінам Стэфановічам, тэму смяротнага пакарання абмяркоўвалі ўдзельнікі моладзевых дэбатаў “ДысКУТ”, у гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця адбыўся паказ д/ф “Курумім” і яго абмеркаванне з каардынатарам кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэем Палудам, пасольства Швейцарыі ў Беларусі арганізавала ў сталічным кінатэатры “Піянер” паказ д/ф "Свабодныя людзі” і г.д. (з сайта: “Навіны.бай”).

У офісе Беларускага ПЭН-цэнтра тэматычная сустрэча, прысвечаная расстраляным літаратарам, адбылася ў сёмы раз запар. На гэты спікерамі выступілі старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” і намінант на Нобелеўскую ўзнагароду міра Алесь  Бяляцкі, пісьменніца і літаратуразнаўца Паліна Качаткова (Сцепаненка), паэт і праваабаронца Сяргей Сыс.

Старшыня Беларускага ПЭН-центра Таццяна Нядбай павітала прысутных і перадала слова мадэратару мерапрыемтства - Андрэю  Хадановічу. Ён жа напачатку выступіў з музычным эпіграфам, выканаўшы пад гітарны акампанемент песню “Танец смерці” чэшскага аўтара Яраміра Ногавіцы у сваім перакладзе на беларускую мову.

“Тэма пакарання смерцю ў беларускай літаратуры, у прынцыпе, не вызывае пісьменніцкага інтарэсу, -  пачала бяседу Паліна Качаткова. - Хіба толькі ў рамантычным кантэксце, - у апісаннях, звязаных з паўстаннямі Кастуся Каліноўскага. Успомнім таксама дзённікі Максіма Танка за 1935 год, дзе ён апісвае стук сякеры падчас смяротных пакаранняў, якія ён асабіста чуў, седзячы ў турме. І цяпер тэма загучала толькі таму, мабыць, што зноў пісьменнікі пачалі трапляць за краты. У вершы Уладзіміра Караткевіча “Калі ідуць на абардаж…”, Анатоля Сыса „Эшафот на Лукішкаўскім пляцы”… У “Валадарскай баладзе” Паўла Севярынца мы чытаем, як вядуць смяротнікаў, а навокал - мёртвая цішыня. У Алеся Бяляцкага падчас зняволяння таксама выходзяць творы з апісаннем гэтага страшнага калідора…”

Дапоўніў расповед Алесь Бяляцкі, узгадаўшы спробу тагачаснай улады абвясціць Каліноўскага палякам. “У якасці аправяржэння магу прывесці тэксты Каліноўскага з “Лістоў з-пад шыбеніцы”, напісаных у турме, дзе вядзецца абарона беларускай адукацыі, - канстатуе ён. - Ягоны «тастамент» нагадвае верш-запавет Тараса Шаўчэнкі,  напісаны 19 год да таго, дзе вітае сумная думка пра лёс Беларусі. А ў трэцім творы гучыць лірычны запавет - вершаванае развітанне з заручонай і потым зноў жа - пра народ, прычым на беларускай мове, нарадзіўшыся ў шляхецкай сям`і…”.

Узгадалі прысутныя Сяргея Пясецкага (польскага пісьменніка беларускага паходжання), у якога літаратурны талент прачнуўся падчас знаходжнання ў турме. Расказваюць: “Калі быў надрукаваны аўтабіяграфічны раман “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”, прысвечаны ягонаму “кантрабандытскаму” перыяду жыцця, ён за гэтае атрымаў сусветную славу і, нават, быў датэрмінова вызвалены…”. Прыгадалі таксама ягоную “Мінскую трылогію”, прысвечаную Беларусі падчас рэвалюцыі.

Даведка: Сёння Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе і ў СНД, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне, якое прызначаецца за 12 катэгорый злачынстваў у мірны час і 2 - у ваенны час.

Прысутнічаў прадзюсер праекту “(Не) расстраляныя” Сяргей Будкін. Ён распавёў пра выданне аднайменнай друкаванай кнігі і раней запісаны аўдыёдыск, змяшчаючы 17 трэкаў, у якіх  вядомыя беларускія музыкі праспявалі творы на словы герояў праекту.

Перакладчыца Галіна Дубянецкая, якая, у прыватнасці, перакладала на беларускую мову творы Оскара Ўайльда, таксама пабываўшага за кратамі па палітычных матывах, зачытала ягоную паэму “Балады Рэдынскай турмы” у сваім перакладзе. Сяргей Сыс канстатаваў,  што, нажаль, творы некаторых рэпрэсаваных аўтараў амаль нідзе нельга знайсці, хіба толькі ў тагачасных часопісах. Кажа, што творы аднаго з такіх аўтараў яму пашанціла знайсці ў часопісе “Тэатральная  Беларусь” 1935 года, дзе той друкаваўся паміж двумя арыштамі. І пачаў пералічваць тых, хто займаўся тэмай расстраляных літаратараў, прыгадаўшы Сяргея Дубаўца, Аляксандра Лукашука, Леаніда Маракава...

"Хачу яшчэ ўзгадаць Дублінскае паўстанне 1916 года, - працягвае А.Хадановіч. - Будучы Нобелеўскі Лаўрэат Вільям Батлер Йейтс напісаў аб дзьвух загінуўшых герояў гэтага паўстання - Патрыка Пірса і Джэймса Конноллі верш "Ружа" (на ірландскай мове). Праз гады Йейтсам зацікавіўся беларускі паэт Юлій Таубін, сідзеўшы ў турме, за год да свае смерці пераклаўшы "Ружу" на рускую мову. Ягоная літаратурная дзейнасць, на жаль, не ўратавала яго ад смяротнага пакарання. Але, яму пашчасціла тым, што па недаглядзе ідэаголіі, ягоная "Роза" была надрукаваная даследчыкам рэпрасаваных паэтаў Леанідам Маркавым ў анталогіі Голас з таго свету". ЯНа момант публікацыі аўтар "Розы" на той час ужо 20 дзён як загінуў ад смяротнага пакарання як "вораг народа". 

Надалей А.Хадановіч прапанаваў прысутным варыяцыю "Ружы", пераведзеную асабіста ім на беларускую мову. А вершы Дзмітрыя Строцава, прысвечаныя смяротнаму пакаранню тэрарыстаў, якія ўзарвалі мінскае метро Кавалёву и Канавалаву, зачытаў таксама ён і паэтка, сакратар Беларускага ПЭН-цэнтра Дар`я Белькевіч. 

Напрыканцы імпрэзы свае песні заспяваў Алесь Лютыч з гурта “B:N". Асабліва моцна прагучаў твор пад назвай “Загінулым паэтам”.

(На фота зверху - спіс музыкаў (злева), якія выканалі песні на вершы рэпрэсаваных (справа)

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509