Происшествия

Падрабязнасці нападу на школьніцу ў Пінску

Выпадак з 16-гадовай Арыянай здарыўся напярэдадні Новага года.

Як паведамляе “Наша Ніва“, прыкладна ў 20:45 Арыяна вярталася са школы разам са сваёй сястрой. Сястра паехала да прыпынку, які знаходзіўся ля дома, а Арыяна выйшла на адзін прыпынак раней, ля магазіна. Там дзяўчынка заўважыла мужчыну, які пайшоў за ёй.

Калі яна падыходзіла да брамы свайго дома, мужчына раптам накінуўся на дзяўчыну ззаду і стаў душыць.

Арыяна моцна закрычала, мужчына паваліў яе на асфальт. Але быццам спалохаўся, бо ля дома дарога, па ёй часта ездзяць машыны. Арыяна вырвалася, пабегла дадому, пра ўсё расказала свайму тату.

Тата дзяўчыны кінуўся за нападнікам. Ён дагнаў яго ля той самай крамы, ад якой мужчына пачаў ісці за яго дачкой.

Газета «Палеская праўда» піша, што нападніку 21 год, у яго пры сабе быў нож, і яго мэтай было забраць у дзяўчынкі сумку з грашыма.

Але насамрэч, кажуць бацькі дзяўчынкі, ён не вырываў рэчы, не пагражаў зброяй. І нож у яго знайшлі ў кішэні толькі міліцыянеры, што прыехалі на выклік.

21-гадовы нападнік жыве на суседняй вуліцы. Кажуць, мае праблемы з псіхікай. 

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509