Лунинец

Подробности убийства в Лунинецком районе: односельчанин закопал в лесу отца шестерых детей

Нядаўна ў лесе каля аграгарадка Бастынь знайшлі закапанае цела мужчыны. У забойстве падазраюць мясцовага 24-гадовага хлопца.

Пра падрабязнасці здарэння піша "Наша Ніва".

39-гадовы Руслан развёўся са сваёй жонкай, 35-гадовай Аленай. Як кажуць у вёсцы, жанчыне надакучыла, што муж не меў сталай працы і выпіваў.

«У іх было сямёра дзяцей. Старэйшаму 18 гадоў, яго Алена нарадзіла ад іншага мужчыны. Пасля сышлася з Русланам, яны завялі яшчэ шасцярых. Малодшай дзяўчынцы цяпер тры гады», — расказваюць у Бастыні.

Пасля разводу ўсе дзеці засталіся з Аленай. Яна падала на аліменты. Сама жанчына працы не мела.

Руслан, па словах мясцовых, хоць і жыў ужо асобна, нярэдка заходзіў да былой жонкі. Скандаліў, нават біў жанчыну.

24-гадовы Сяргей, якога падазраюць у забойстве, таксама нідзе не працаваў.

«Бо ён на працу то ходзіць, то не ходзіць. Ветраны такі. Апошняе месца яго — даглядчык жывёлы ў калгасе. Дык ён мог адзін дзень на тыдзень там з’явіцца і больш не прыходзіць. Каму такі работнік патрэбны? Яго і «папрасілі» адтуль. Пасля не працаваў, — кажуць пра Сяргея. — Ну і выпіваў, канечне. Сп’яну ён Руслана і забіў».

Міліцыя падрабязнасцяў забойства не агучвае. Але ў Бастыні ходзяць розныя чуткі пра здарэнне:

«Кажа цяпер хто адно, хто другое». Сярод версій - стасункі 24-гадовага хлопца і шматдзетнай маці.

Вядома, што мужчыны выпівалі, пасля Сяргей запрасіў Руслана ў лес, маўляў, там схаваная гарэлка. Пайшлі ў лес. Там Сяргей ударыў Руслана па галаве вялікім газавым ключом. Затым прыкапаў цела неглыбока, галінамі закідаў і сышоў. На наступны дзень спакойна хадзіў сабе па вёсцы, як нічога ніякага», — распавядаюць вяскоўцы.

Мясцовыя кажуць, што пасля Сяргей прыйшоў да Алены і сам ёй прызнаўся, маўляў, «я твайго мужа забіў». Жанчына яму спачатку не паверыла, падумала, што гэта ці то падман, ці то дурныя жарты. 

Алена ўсё ж выклікала міліцыю. Сяргей прызнаўся, паказаў, дзе цела.

Цяпер Сяргею пагражае ад 6 да 15 гадоў. Ён затрыманы, знаходзіцца пад вартай.

«Наша Ніва» звязалася з Аленай Патрушавай. Тая распавяла сваю версію падзей.

«Апошнія два гады Руслан пачаў вельмі моцна піць. Скандаліў. Я развялася, каб не забралі дзяцей. Пасля разводу Руслан таксама часта прыходзіў да мяне. Часам быў нармальны, не кранаў мяне, нічога не ламаў. Але падымаў руку часам. Я тады збягала да сяброўкі ці выклікала міліцыю. Ну а што міліцыя — забіралі на суткі яго, пасля выпускалі.

Але ў мяне ніколі не было думкі забіць мужа.

І з Сяргеем рамантычныях стасункаў я не мела. Ён быў сябрам маіх старэйшых дзяцей, а мне — так, знаёмы. Ды і ў яго ж ёсць нявеста, яны, здаецца, збіраліся ладзіць вяселле, яна цяжарная цяпер, кажуць… У нас з ім жыцці розныя. Я сама ў шоку ад таго, што адбылося, — расказвае Алена. 

- У той вечар Руслан быў у мяне — дапамагаў па гаспадарцы. Прыйшоў Сяргей: ён ішоў з дня народзінаў сястры, завітаў па дарозе выпіць кавы.

Руслан пачаў прасіць у мяне гарэлкі: маўляў, кепска пасля ўчорашняга, трэба пахмяліцца. Я сказала, каб ішоў праспаўся. Але ён усё роўна прасіў. Ну, мне стала яго шкада, я яму дала бутэльку.

Бутэльку перахапіў Сяргей, сказаў, што праводзіць Руслана да агульнага сябра. Пакінуў у мяне пакет з ежай, які нёс ад сястры — паабяцаў, што пасля вернецца за пакетам, каву дап’е».

Алена кажа, што Сяргея яна не дачакалася — пайшла спаць. І каля першай гадзіны ночы ў дзверы пагрукаліся. Гэта быў Сяргей.

«Я адкрыла, хацела аддаць яму пакет. А Сяргей стаіць з развадным ключом. І кажа: «Я забіў твайго былога мужа», — згадвае Алена. — Я была сонная, але пачала смяяцца яму ў твар. Ты жартуеш, кажу? Лухта!

Проста не паверыла яму, бо Руслана мусілі забраць у ЛПП днямі. І я падумала, што яны ўдвух прыдумалі такую гісторыю, ці то каб Руслан збег некуды, ці то каб праверыць, ці буду я плакаць.

Я кажу: што ты нясеш, заўтра Руслан прыйдзе пахмяляцца. Сяргей адказвае: не чакай ані заўтра, ані паслязаўтра. Я кажу: не, буду чакаць.

Я ўначы напісала некаторым знаёмым, што, маўляў, Сяргей расказвае, што забіў Руслана. Усе адказалі: каму ты верыш, гэтаму прыдурку безгаловаму?»

Але на наступны дзень Руслан сапраўды не з’явіўся.

«Я чакала да абеда. У душы быў нейкі непакой. Я ўвечары нават адправіла старэйшага сына ў лес, паглядзець на тое месца, пра якое расказваў Сяргей. Там было нешта падобнае да слядоў рыдлёўкі, бурыя плямы…

Тады жанчына патэлефанавала ўчастковаму.

Следчыя забралі Сяргея, яго прывезлі ў дом Алены.

«Ён плакаў, прасіў мяне: скажы, што мяне не было ў цябе! Але я не стала хлусіць. Пасля міліцыя знайшла труп. Высветлілі, што Сяргей забіў Руслана, пасля два кіламетры ішоў дадому за рыдлёўкай, пасля вяртаўся, закопваў… За што ён забіў Руслана, я не ведаю».

Руслана пахавалі 8 ліпеня на мясцовых могілках.

«Яго хавалі ў закрытай труне. Бо цела было моцна збітае і ад спёкі ўжо трохі пачало раскладацца… Нам сказалі труну не адкрываць», — кажа Алена. 

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509