Социум

Свята «Чарнічныя дабіркі» ў вёсцы Багданаўка

на падворку бацькоўскай хаты ініцыявала Вольга Грыдзюшка.
На свята прыйшлі жыхары вёскі - аматары чарнічных паходаў, сваякі Вольгі Сцяпанаўны, яе радня і калегі па творчасці з Лунінца і Пінска, былі запрошаны і сябры клуба "Муза".  Мамы і бабулі не забыліся ўзяць з сабой дзяцей, якія ажывілі свята, зрабілі яго больш вясёлым.
 
Мерапрыемства падрыхтавалі калектыўна: хтосьці ўпрыгожваў імправізаваную сцэну, хтосьці рабіў салаты, варыў бульбу, сервіраваў стол. "Мужчынская палова"  круцілася каля мангалаў - ладзіла шашлыкі.   

Чарніцы як віноўніцы ўрачыстасці, выглядвалі ў якасці напаўняльніка з хлеба і салодкіх тартоў (аўтары Наталля Ярмольчык і Святлана Бойка), з "Сіняй птушкі" пад чарнічным соўсам ад Алены Мелюх, з купленых у магазіне салодкіх прызоў для пераможцаў конкурсаў.

Святлана Бойка загадвала дзецям "ягадныя загадкі". Самым эрудыраваным атрымаўся удзельнік клуба "Натхненне" Лунінецкага ГДК, вучань 7 "В" класа СШ №1 Вадзім Стаўнічук (на фота знізу - злева).

Веранду перад святам размалявала Алена Мелюх. А дзевятка вялікіх, памерам з апельсін, ягад, вытачаных Сяргеем Грыдзюшка, з'яўляліся сімвалам свята. Па словах сяльчан, менавіта дзевяць самых першых сабраных чарніц трэба пакласці на пянёк, каб задобрыць лясных духаў, кад збор быў удалым. 

Вершы пра чарніцы і аб любові да малой радзімы прачыталі кіраўнік народнага клуба "Муза" Лунінецкага ГДК Вольга Грыдзюшка, а таксама удзельнікі клуба "Муза" Лунінецкага ГДК Людміла Хмялеўская і Віктар Пінігін, які таксама з`яўляецца кіраўніком клуба "Літаратурная правінцыя" цэнтральнай бібліятэкі. 

Прадэманстраваў замежныя маркі з чарніцамі і прадэкламаваў верш з Інтэрнэта на палескім дыялекце "Забута мова" Сяргей Грыдзюшка. 

Яўгенія Мялешка правяла вясёлы конкурс "Па чарніцы". 

Фотапрэзентацыю "Чарніцы-2020" і фотаздымкі мінулага мерапрыемства прадставілі браты Павел і Владзімір Мелюх. Дарэчы, Уладзімір, вучань 6 класа, жыхар г.Пінска, не толькі хутка збірае ягады, але і знаходзіць у лесе нябраныя - для мамы. Кароткі відэазапіс пад юмарыстычнай назвай "Чарнічныя прыгоды" паказалі сёстры Аляксандра і Ульяна Ярмольчык (СШ №2 г.Лунінец). 

Людміла Хмялеўская выступала таксама ў якасці вакалісткі - у яе выкананні прагучаў шэраг песен патрыятычнай тэматыкі. А на прыканцы прысутныя спявалі хорам песні пад баянны акампанемент Вадзіма Ярмольчыка. 

Дачакаліся госці і "шашлычнага бума", і духмянай гарбаты - абавязкова з чарніцай! 

Свята было не шматлюдным, але даволі душэўным, шчырым і пазнавальным. Удзельнікі выказалі пажаданне, каб святочнае ўшанаванне чорнай ягады, якая ў нашых лясных вёсках не ў меншай пашане, чым клубніцы, перарасло ў добрую традыцыю.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509