Социум

«Я папрашу падарунак не для сябе, а для бедных жывёл, якіх мы бачым кожны дзень на вуліцы»: што просяць лунінецкія дзеці ў Дзеда Мароза

Яшчэ ў снежні наша газета абвесціла творчы конкурс лістоў Дзеду Марозу для юных чытачоў і іх бацькоў. Некаторыя лісты публікаваліся раней, а зараз - чарговая подборка.

Дар'я Гудэнка, 14 гадоў, вучаніца 9 “Б” класа СШ №1 г.Лунінца:

- Дарагі Дзед Мароз! 

Піша табе простая дзяўчынка з Палесся. Мяне завуць Даша. Гудэнка Дар’я, калі сказаць па-даросламу. Я нарадзілася і жыву ў невялікім, але вельмі прыгожым горадзе, які называецца Лунінец. Цяпер у нас зіма! Ты чуеш? Нарэшце прыйшла сапраўдная зіма!!! Паўсюль такая прыгажосць! Як у казцы! Белыя гурбы іскрыстага і мяккага снегу адбіваюцца на дрэвах залацістым інеем…

Ведаеш, за што мы любім тваю пару года? За шумныя і радасныя гульні на марозе… За катанне на каньках, напоўненае смехам… За снегавікі з яркімі і сакавітымі морквамі замест носа… На плошчы да навагодніх святаў для ўсіх дзяцей дарослыя штогод ладзяць горку са снегу. І гэта не галоўнае!!! Самае значнае – побач стаіць вечназялёная высачэзная прыгажуня, упрыгожаная рознакаляровымі агеньчыкамі, гірляндамі, здаравеннымі цукеркамі... Усе канікулы мы бавім каля яе з самага ранку да позняга вечара.

Новы год – самае любімае свята нашай сям’і, ды і, здаецца, не толькі нашай. Кожны з нецярпеннем чакае яго. Рукі самі так і цягнуцца ўпрыгожваць лясную прыгажуню… Хочацца дапамагчы матулі прыгатаваць прысмакі на стол…  Але больш за ўсё Новы год прыемны тым, што прыходзіш ты, Дзядуля, да нас у госці! І не сам прыходзіш, а са сваёй унучкай – Снягуркай! Разам вы выконваеце самыя патаемныя жаданні, дорыце падарункі і творыце сапраўдныя цуды!..

Але…

Прабач, я ведаю, што Вы зараз вельмі занятыя, бо ўзмоцнена рыхтуецеся да Новага года… Ды і мне ўжо не пяць гадоў, а вучуся ў дзявятым класе… Такіх, як я, тысячы, калі не мільёны… Толькі ў гэты раз у мяне ўзнікла асаблівае пажаданне.

Я чытала, што да вас прыходзіць велізарная колькасць лістоў з рознымі марамі і просьбамі. Кожны нечага жадае, аб нечым просіць… Вось і мне спачатку падалося, што самым галоўным з’яўляецца неабходнасць прасіць здароўя для блізкіх людзей. Мне хацелася, калі гэта магчыма, каб усе мае родныя былі жывыя і здаровыя. Я думала, што толькі тады я буду самым задаволеным чалавекам у свеце!

Разуменне таго, што я абыякава стаўлюся да іншых людзей, якія жывуць вакол мяне, прыйшло не адразу… А як жа Марына, у якой загінуў муж ад рук незнаёмага забойцы? Што сказаць пра Аляксея, які з дзяцінства не можа хадзіць?! А дзядуля Хведар, што больш за шэсцьдзясят год жыве без абедзьвюх ног, якія адарвала выбухам бомбы на Той Крывавай Вайне?!! Да яго ж толькі зрэдку прыязджаюць унукі… Каб пенсію “дапамагчы” атрымаць…

Такога самалюбства я сабе не змагла б дараваць… Не, не трэба мне адной шчасця! Дайце шчасця ўсім!!! Ведаеце, што ў гэтым добрага? Калі мы будзем бачыць радасныя ўсмешкі на тварах людзей, што жывуць побач з намі, мы будзем адчуваць, што ўсё добра, спакойна і … утульна!...

Дазволь мне, Дзед Мароз, павіншаваць Вас са Снягуркай з нашым агульным святам – Новым годам! Хачу пажадаць Вам шчасця, моцнага здароўя. Будзьце добрымі і мудрымі! А самае галоўнае – адчуйце Суседскае Шчасце і дазвольце нам бачыць людскія ўсмешкі радасці!...


Анна Веренич, учащаяся 8 «Б» класса СШ №1 г.Лунинца:

- Здравствуй, дорогой Дедушка Мороз! 

Меня зовут Аня. Учусь я уже в восьмом классе, и мне четырнадцать лет. Может, кто-то скажет, что такими вещами, как это письмо, в моём возрасте уже не занимаются, но я ни капельки не жалею о том, что делаю! Я, несмотря на мой подростковый возраст, продолжаю искренне верить в то, что это именно ты, а не кто-то из взрослых, приносил мне под ёлку в новогоднюю ночь такие желанные подарки! Я даже сейчас верю в то, что ты существуешь!

Стоит признать тот факт, что к своим четырнадцати годам я так и не научилась писать тебе письма… Так уж получилось, что каждый Новый год обходился без этого. Я даже и не знаю, что обычно просят у тебя ребята моего возраста. Моя двоюродная сестра, которой всего пять лет, заказала у тебя за хорошее поведение плюшевого слонёнка, а соседский мальчик Вася – новые кроссовки для игры в баскетбол… Мама предложила мне остановить свой выбор на игровой приставке. Но я не хочу её!!!

Знаю, что в мире есть дети, которые мечтают, чтобы у них были родители… Оба родителя!!! Одна моя знакомая сказала, что обязательно закажет у Деда Мороза, чтобы её любили больше всех! Разве она не эгоистка?! Как можно желать стать лучше всех, когда сам этого не добиваешься?!. Знаю, что некоторые ребята хотят просто иметь физическую возможность ходить... На самом деле, печально осознавать, что дети в этом нуждаются, но это так…

Как оказалось, мне повезло больше, чем остальным: у меня есть родители, меня любят (думается!) окружающие меня люди, мои ноги меня слушаются... Я бы просто хотела иметь преданного и ласкового друга!.. Нет, не подумай, что у меня нет друзей! Они есть. Их очень даже много! Однако речь идёт о таком друге, который каждое утро будет будить меня в школу, робко и нежно облизывая лицо… Такое маленькое пушистое создание с бантиком на шее…

Да! Я безгранично мечтаю найти под ёлкой живого щенка! Это было бы самым огромным и неожиданным новогодним чудом за всю мою жизнь! Почему этого не случило до сих пор? Просто я стеснялась поделиться своим самым сокровенным желанием с окружающими. Я не знала, готова ли я нести ответственность за кого-то ещё… Сейчас, ощутив, что мне не хватает маленького товарища, я поняла, что подросла… Следующий шаг в моей жизни – осознанное общение с кем-то, кто будет от меня зависеть… Я справлюсь!!!

Надеюсь, что ты получил свой самый желанный новогодний подарок. Спасибо тебе за то, что не оставляешь нас всех наедине со своими мечтами и помогаешь осознать всю тяготу ответственности за свои поступки! Желаю тебе удачных новогодних праздников!


Яраслаў Кіслюк, 3 "Б" клас СШ №2 г.Лунінца:

- Прывітанне, Мілы і Паважаны Дзед Мароз!!!

Мне толькі дзевяць гадоў, але я ведаю, што цябе розныя народы называюць па-рознаму: Санта Клаус, Дзед Мароз, Святы Мікалай, Товліс Бабуа, Пер Ноэль… Аднолькавае для ўсіх адно – ты творыш цуды і прыносіш шчасце!!! Скажы, калі ласка: ты робіш шчаслівымі толькі людзей ці можаш зрабіць дабро і для сяброў нашых малодшых?

Я маленькі хлопчык, які вучыцца яшчэ ў трэцім класе, але на днях ўбачыў і зразумеў, што не толькі людзі могуць адчуваць… Не толькі мы можам разумець усё тое, што адбываецца навокал…

Скажы, ці бачыў ты, як жывёлы смяюцца? Не ведаю… А я ўбачыў учора!  Яна нават банток новы надзела… Скакала і лашчылася да мяне з сястрой… Была такой вясёлай і задаволенай!!! І прасілася разам з намі пайсці…

Прызнаюся, што пішу табе не адзін, а разам з братам і сястрою… Нас трое ў нашых бацькоў. Аднойчы я ўбачыў яшчэ адну тройцу такіх жа братоў і сясцёр, як і мы… Яны мёрзлі… Ім было сумна… У іх нікога не было… Яны плакалі!!!

Бабуля сказала, што іх матулю забілі… Дарослыя дзядзі застрэлілі, якім было загадана прыбраць небяспечных жывёл з вуліц нашага горада… Скажы: небяспечных для каго?! Для мяне і маёй сям’і?! А чым тады засталіся вінаватыя гэтыя маленечкія пёсікі?.. Настасся доўга плакала… І я… І Кірыла…

А яшчэ мы бачылі, як маленькі сабачка плакаў… Тата казаў, што яны могуць плакаць. Мы, на жаль, не верылі… Аказалася, што так можа быць…

Ты верыш мне зараз? Так сумна, бо ён прасіў у нас дапамогі… У нас і ў людзей, якія былі побач з намі… Некаторыя дарослыя смяяліся… Як можа быць ім не сорамна?! Не магу зразумець… Нават я, маленькі хлопчык…

Яшчэ адно я здолеў адчуць: яны могуць маліць аб дапамозе таго, на каго спадзяюцца!!! Думаю, што на нас спадзяюцца, – людзей, якім давяраюць… На цябе!!! Загляні ў іх вочы…

Прабач, але так многа я яшчэ не пісаў ніколі. Яшчэ ніколі не прасіў за іншых… Глянь, якімі рознымі яны, аказваецца, могуць быць!

Мы з бацькамі ўзялі ў сям’ю маленькага коціка з вуліцы… Мы адабралі галоднага і худога сабачку ў злога дзядулі… Але мы не можам дапамагчы ўсім астатнім!!! Чаму так?! Ніхто мне не здолеў дакладна адказаць…

Я чуў, што ў некаторых гарадах утвараюцца спецыяльныя дамы-прыюты для пакінутых жывёл. Праўда ці не? Скажы: ці будзе справядліва, калі я папрашу падарунак на Новы год не для сябе, а для бедных жывёл, якіх мы бачым кожны дзень на вуліцы?! І ў спёку, і ў мароз… І на Вялікдзень, і на Новы год… І ў будні дзень, і ў свята… Мне так хацелася б… каб і ў іх быў свой дом… Уласны ці агульны… Але быў. Няхай пачуюць мяне тыя, хто можа ім дапамагчы! Зрабі, калі ласка, такое… Ты можаш?!...

Матуля, калі прачытала мой ліст да цябе, сказала, што я станаўлюся дарослым… Тата прыгадаў нейкага Антуана дэ Сэнт-Экзюперы… Ты не ведаеш, хто гэта такі? Чым я падобны да яго?!..

Прашу… Вельмі прашу… У любым выпадку ўдзячны табе за тое, што ты ёсць і выконваеш дзіцячыя пажаданні… Дзякуй.


 - Пывітанне табе, мой брат…

Ці можа, мне да цябе ўжо звяртацца толькі на “Вы” і шэптам?... Цішыня… Што ж… Чаго спужаўся? Думаеш, я, перадаўшы табе права быць Галоўным Героем зімовых святаў, не назіраю за тым, што ты вырабляеш?! Як не сорамна табе перад нашымі творцамі?!! Як не шкода табе тых, хто на цябе спадзяецца ў сцюдзёную пору і ліхія часіны?..

Не, давай ужо па чарзе з кожным маім пажаданнем… Іх у мяне нямала да цябе скапілася… Усе і не перадасі…

Ты за апошнія гады развіў тэхналогіі. Ты выконваў жаданні тых, хто прагнуў палёгкі і спрашчэння сваіх абавязкаў… Ці прыслухоўваўся ты да тых прадстаўнікоў чалавецтва, хто казаў, што такі хуткі і рэзкі штуршок у развіцці навукі не прывядзе ні да чаго добрага?! Ці не чуў ты тых, хто прасіў іншых адумацца і не забываць такое добрае і надзейнае старое, што не дазваляла людзям расслабіцца і страціць спрыт, набыты на працягу пражытых стагоддзяў?! Мне слёзна чуць, як маленькія дзеткі просяць пакласці пад елку не цікавую новую кніжачку ці мяккага мішку, а апошнюю мадэль сучаснага тэлефона!!! Проста вярні павагу бібліятэкам… Проста зрабі так, каб кніга была не менш паважанай, чым Інтэрнэт… Зрабі так, каб чалавек не цураўся ручной фізічнай працы, замяняючы яе на бяздушных робатаў…

Учора я бачыў, што адзін сусед адмовіўся дапамагчы другому, саслаўшыся на тое, што гэта не яго праблема… Ці нармальна гэта?! Пры мне такога і блізка не было!!! Ты зрабіў людзей бяздушнымі пачварамі. Кожнага адорваеш падарункамі, не звяртаючы ўвагі на яго ўчынкі і паводзіны ў мінулым годзе. Што ты робіш?! Людзі прывыклі, што ім усё сыйдзе з рук… Яны ведаюць, што ўсё атрымаюць… Ім пляваць на іншага, бо яны лічаць сябе цэнтрам усяго!!! Кожны з іх з’яўляецца пупом сусвету!!! Ведаеш, на столькі пупоў і жыватоў не набярэшся… Мне хочацца бачыць у людскіх вачах спагаду да бліжняга, чуць, як адзін адному прапаноўваюць дапамогу, не чакаючы, пакуль яго паклічуць, ведаць, што ніхто не пакіне ў бядзе нават незнаёмага чалавека толькі за тое, што ён такі ж чалавек!!! Дзеці не павінны выбіраць сяброў за вопратку… Давай, вяртай усё назад!

Мне стала сорамна, што народ пачаў адварочвацца ад сваёй мовы і гісторыі… Сорамна і слёзна… Не ведаеш, з чаго ўсё пачалося? Не, мой даражэнькі, не мне табе падказваць!.. Сам вяртай “дзеканне” і “цеканне”, “аканне” і “яканне”... Хаця, што значыць – “вяртай”?! Яны нікуды і не дзеліся, проста сталі моцна рэзаць мне вушы, улезшы ў тую мову, для якой яны аніяк не характэрны!!! Дзе падзеліся ўспаміны пра Міндоўга і Усяслава Чарадзея? Што, Сімяон Полацкі і Кірыла Тураўскі перасталі быць асветнікамі? Цікава, што нават словы Скарыны трактуюць зусім у іншым свеце, адправіўшы яго туды, дзе ён фізічна не мог нават і быць!.. Бруд пасяліўся не толькі ў нашых душах, але і авалодаў розумам! Калгасы, якія насаджваліся сілком у вёсках, развіліся паўсюдна ў навуковых інстытутах. Школы зачыняюцца… Вучылішчы ператвараюцца ў каледжы… Каледжы – у інстытуты… Інстытуты – ва ўніверсітэты… А вакол – цемра… Дай сонца!!! Прасвятлі галовы!!!

Калісьці было прэстыжна ісці ў настаўнікі. Толькі не зараз… Кожны хоча больш грошай… Праца перастала быць прызваннем! Што ты, браце мой, нарабіў? Людзі баяцца, што будуць пакараны за правільнае выкананне сваіх абавязкаў… Яны не могуць выказаць тое, што павінны выказваць… Стада прыйшло ў народ… Ты разумееш, што адзін плюс адзін у сёняшні час не значыць два. Гэта проста дзве адзінкі паасобку! Зброя перамагае думку… Думка хаваецца за шчытом… Жаданні забіваюцца на карэнні… Вярні былую адданасць свайму слову!!! Вярні народу прагу жыцця!!! Вярні жыццё…

Усё… Больш не магу – камяк у горле не дае магчымасці гаварыць, душачы маё права слова… А сказаць яшчэ шмат што ёсць! Я адчуваю, што можна калі не ўсё, то большасць вярнуць назад… Адумайся! Пачуй мае жаданні… Прыслухайся да людзей, якія яшчэ вераць у цябе! Адчуй іх…

Слёзна моліць цябе брат твой старэйшы Святы Мікалай.

P.S.: Калі што – звяртайся да звычайнага чалавека, Андрэя Мікалаевіча Кіслюка, настаўніка беларускай мовы і літаратуры СШ №1 г.Лунінца.

P.P.S.: Гэты чалавеча перадасць усё, як ёсць…

 

                                           

                                                    

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509