Социум

Як Лахву вызвалялі ад фашыстаў

Нядаўна ў адной з газет быў змешчаны краязнаўчы артыкул пра вызваленне Лахвы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзе апавядаецца, што 9 ліпеня 1944 года 107 і 111 стралковыя палкі пад покрывам ночы фарсіравалі раку Смердзь, Біліся стойка. Байцы па ланцугу з вуснаў у вусны перадавалі словы:”Рака Смердзь – фашысцкая смерць!”

А на самой справе Смердзь фарсіравалі з жорсткімі баямі байцы 111 стралковага палка паблізу Краснай Волі ў Засценку і Пчольніку, рухаючыся ў напрамку Волькі Каўтунаватай (цяпер Вулька 2) і Бродніцы, Дварца.
А 107 стралковы полк прабіваўся па поўдні нашага раёна, паралельна Прыпяці, па якой рухаліся кацеры Дняпроўскай ваеннай флатыліі.

Пасля бою пры падходзе нашых войскаў да Сінкевіч, фашысцкія захопнікі разрозненымі групамі пачалі адступаць у напрамку Лахвы. Адыходзячы, яны інтэнсіўна мініравалі ўчастак дарогі Мокрава – Лахаўка. Рух па гэтай дарозе стаў небяспечным. Трэба было шукаць новы маршрут. Свае паслугі камандаванню палка прапанаваў жыхар вёскі Намакрава Вярэніч, які добра ведаў тутэйшыя мясціны. Увесь франтавы паток быў праведзены праз Острава, Намакрава, па Лахавоцкіх хутарах, каля ўрочышча Сава была наладжана пераправа праз раку Смердзь, па лахвенскіх і дрэбскіх сенажацях выйшлі да хутара Бабы, упрытык да Кажан-Гарадка і Дрэбска, апярэдзіўшы адступаючых немцаў.

Асноўныя нямецкія падраздзяленні паспелі адыйсці за раку Цну, і толькі “хвост” адступаючых фашыстаў не паспеў пакінуць Лахву. На тэрыторыі Лахвенскіх хутароў і на краю вуліцы Гарадоцкай завязаўся бой, які добра апісаны ў кнізе “Памяць. Лунінецкі раён” ( стар. 377-378).

У тым жа артыкуле (аўтар Вера Лубінец) паведамляецца, што 27-28 мая 1944 года нямецкая авіяцыя бамбіла Лахву, і гэта было сапраўдным пеклам. Населены пункт быў спалены напалавіну. Але, як вядома, той ноччу прыляталі савецкія самалёты, бамбілі станцыю і чыгунку і ўчынілі разгром, тым самым перакрыўшы рух цягнікоў да лініі фронту. Бомбы скідаліся дакладна на чыгуначныя аб’екты і толькі лічаныя ўпалі па-за чыгункай, дзве - на Любачынскай вуліцы. А, разабраўшыся, немцам навошта было бамбіць мястэчка, калі там у той час месціўся прыфрантавы гарнізон (лінія фронту знаходзілася ў Столінскім раёне) і валадарылі паліцаі, і ад станцыі Лахва да Давыд-Гарадка пульсавала ваенная дарога праз Прыпяць.

А вось сапраўдны пагром на станцыі фашысты ўчынілі 8 ліпеня 1944 года. Адступаючы, яны падарвалі 5800 метраў рэек, узарвалі 15 стрэлак, 1 помпу, 2 гідракраны, воданапорную вежу, трубаправоды, цагельную эстакаду, ПР-платформу і будынак станцыі.

Ад пажараў Лахва не пацярпела, акрамя звязаных з яўрэйскім гета.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 24509