Социум

Дзве жанчыны ў Новых Агарэвічах Ганцавіцкага раёна назбіралі амаль 700 баравікоў

Вайбер запоўнены здымкамі поўных кошыкаў і раскладзенымі па падлозе адборнымі грыбочкамі, якімі дзеляцца падпісчыкі. А вось жанчынам у Агарэвічах Ганцавіцкага раёна пашанціла, бадай, за апошнія дні болей за ўсіх. Яны назбіралі каля 700 баравікоў.

Адна з жыхарак раёна Наталля Мініч за два дні «ціхага палявання» назбірала 398 баравікоў. Жанчына кажа, што хадзіла ў грыбы разам са свекрывёй.

«Мы апранулі гумовыя боты, узялі кашы, пакеты і пайшлі ў лес у Новых Агарэвічах. Не думалі, што будзе столькі шмат грыбоў», – кажа Наталля Мініч.

За дзень збору, 14 жніўня, у суботу жанчына за пару гадзін назбірала 240 баравікоў, а яе свякроў Алена Паўлаўна 170. У нядзелю жанчыны зноў пайшлі ў грыбы. Наталля назбірала 158 баравікоў, а яе свякроў роўна 100. Агулам дзве жанчыны назбіралі за два выходныя дні 668 баравікоў!

«Былі і іншыя грыбы, якія мы таксама збіралі. Напрыклад, лісічкі. Але іх мы не лічылі. Падлічылі дома толькі баравічкі», – падзялілася Наталля.

Фота: Наталля Мініч

Асноўны мінус «ціхага палявання» – гэта чарвівыя грыбы. Наталля распавяла, што з віду грыб можа быць прыгожым, а ўнутры ўжо з чарвякамі.

«Гэта не псавала настрою хадзіць па лесе, калі вакол такое грыбное мора. Усё ж цэлых грыбоў таксама шмат», – кажа Наталля.

Жанчыны ўжо прадумалі, што будуць рабіць з такой колькасцю грыбоў.

«Грыбы мы сушым, замарожваем, закатваем. А потым зімой спажываем. З бульбачкай баравічкі самае тое!»

Ці «фаняць» грыбы і ягады?

У Брэсцкай вобласці сталі радзей трапляцца ягады і грыбы, забруджаныя радыяцыяй. Па выніках даследаванняў з пачатку 2021 года па ўтрыманню радыёнуклідаў цэзія-137 выяўлена неадпаведнасць нарматыўным патрабаванням у 5,9% пробаў чарніцы, што на 2,1% меньш, чым у мінулм годзе (было 8%).

Выпадкі выяўлення небяспечных ягад зафіксаваныя на тэрыторыях асобных лясніцтваў Столінскага і Лунінецкага раёнаў.

У перыяд актыўнага збору ягад і грыбоў органы дзяржаўнага санітарнага нагляду Брэсцкай вобласці настойліва рэкамендуюць правяраць іх на ўтрыманне радыёнуклідаў. Дары лесу, сабраныя для ўласнага спажывання, можна праверыць у лабараторыі раённага  цэнтра гігіены і эпідэміялогіі на бясплатнай аснове (РЦГіЭ).

У Ганцавічах гэта яшчэ можна зрабіць у ветэрынарнай лабараторыі на гарадскім рынку. Але працэдура будзе платнай і да 10 кг правяраемага рэчыва каштуе тры рублі.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 24509