Культура

Два жанры

У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшло чарговае пасяджэнне “ўніверсітэта культуры”, арганізаванае супрацоўнікамі ЦРБ і клубам “Муза” ГДК. Тэмай стала прэзентацыя новых кніг Сцяпана Нефідовіча - паэтычнага зборніка “Махаю крыламі гадоў” і ўспамінаў “Іх яднала дружба” (пра Андрэя Макаёнка і былога старшыню любанскага калгаса Уладзіміра Сцепчанку). Першы зборнік выпусціў клуб “Муза”, другі - аддзел маркетынгу бібліятэкі.

Сустрэчу пачалі галоўны бібліятэкар Галіна Гаўрыловіч, якая распавяла пра жыццёвы і  творчы шлях С.Нефідовіча, і Вадзім Жылко, які пазнаёміў з кніжнымі серыямі клуба “Муза”. Сцяпан Паўлавіч чытаў свае вершы і ўрыўкі з нарысаў. Некаторыя яго творы выканалі 10-класнікі СШ №1 г.Лунінца Наталля Шэўчык, Іван Кіслюк, Яна Кузюбердзіна і Антон Канапацкі на чале з настаўніцай Наталляй Веніямінаўнай Лазько. Аўтара віталі калегі па творчасці - Вольга Грыдзюшка, Аляксандр Хаўдзееў, Рыгор Жук, Іван Панасюк, Віктар Філатаў, дырэктар музея Ганна Пакіна, супрацоўніца бібліятэкі Таццяна Карпуковіч. Вынікі падвяла загадчыца аддзела бібліятэкі Валянціна Рагалінская, якая пажадала С.П.Нефідовічу не супыняць творчы палёт, а браць ўсё новыя вышыні.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 24509