С “Прогулкой” на прогулке

Паром злучыць берагі Прыпяці

Аб паромнай пераправе праз палескую раку марылі не толькі лунінчане, столінцы, але і жыхары іншых раёнаў Беларусі, шляхі якіх вялі ва Украіну. І ў 2002-2003 годах было зроблена шмат.

Вось што пісала «Информ-прогулка» 25 ліпеня 2003 года: “Галоўны спецыяліст райвыканкама па надзвычайных сітуацыях Міхаіл Чарнавокі сказаў, што пры нармальным фінансаванні работы можна было б закончыць за 10-15 дзён. На сённяшні дзень завезена 560 тон горнай пароды і 536 тон шчэбеню. У РАПТ дарабляюць пантонныя секцыі, патрэбна на двух берагах пакласці бетонныя пліты”.

Гэтаму праекту не ўдалося ажыццявіцца. Выявілася потым, што няправільна былі зроблены берагавыя ўмацаванні, што перашкаджала суднаходству. Але ідэя паромнай пераправы жыла. І, дзякуючы праграме развіцця Прыпяцкага Палесся, такі праект зноў з’явіўся.

Зараз на лунінецкім беразе ракі вядуцца актыўныя работы. Пашпарт аб’екта мае такую назву: “Будаўніцтва парома на р.Прыпяць з прычалам у межах заказніка “Сярэдняя Прыпяць Лунінецкага раёна”. Заказчыкам з’яўляецца КУП “Лунінецкі раённае УКБ”.  Генпадрадчык - РУЭБП “Днепрабугводшлях”, Пінск”. Пачатак будаўніцтва ў снежні 2011 года і заканчэнне ў верасні 2012-га.

Як паведаміў галоўны інжынер  раённага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Анатоль Клопат, ужо многае зроблена. Зараз набывае выразныя рысы прычал для прагулачнага кацера і парома. Дарэчы, грузападымальнасць будучага парома - 60 тон. Ён будзе буксіравацца кацерам. Паром і кацер ужо выраблены на Пінскім суднарамонтным заводзе.

На другім беразе ракі работ трохі менш. Будзе зроблены прыпаромная дарога і прыёмнік для парома. Калі фінансы дазволяць, дык добраўпарадкуецца пляж.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509