С “Прогулкой” на прогулке

Зямное і вечнае

Нататкі

У чым шчасце?

Калі спытаеш у людзей, у чым шчасце, то чаго толькі не нагавораць.

А я скажу коратка: “Для шчасця чалавеку трэба моцнае здароўе, сямейны лад і добры аклад (або пенсія)”.

Прыпавесць

Чуў недзе.

Па свеце ішлі тры падарожнікі. І стаміліся. Ноч агарнула. Ды тут, як на шчасце, дом пры дарозе, у вокнах святло гарыць. Пастукалі ў крайняе акно: “Гаспадар, пусці адпачыць”. А той кажа:

- Хіба аднаго каго? Самім цесна… Ды і адкуль мне ведаць, хто вы такія?

- Здароўе, багацце і каханне.

Цешча, пачуўшы, схапілася з пасцелі, крычыць: “Пусці здароўе!” Жонка са свайго кутка: “Не-не, багацце, толькі багацце!” А дачка залямантавала: “О-ёй, упусці каханне!” У хаце ўсчалася спрэчка: кожная крычала сваё.

Паслухалі сварку падарожнікі, плюнулі і пайшлі сабе далей. Яны заходзяць толькі ў тыя хаты, дзе пануе сямейны лад.

Сена сену розніца

Дзве сястры. Старэйшая з мужам жыве ў аграгарадку, працуюць у СВК, трымаюць гаспадарку, садзяць соткі. Заробак - ледзь зводзяць канцы з канцамі, бо двое дзяцей ужо “пад людзі падыходзяць”.

Малодшая пасля універ-сітэта ў Германію паехала. Там замуж выйшла. Сына мае. Жывуць у пасёлку. Заробак нармальны, грошай - як трэба. Вось прыехалі ў госці.

За гасцінным сталом малодшая пахвалілася: ёсць магчымасць штогод у кароткатэрміновыя туры з’ездзіць - летась былі ў Альпах, сёлета ў Беларусь прыехалі, а на той год мецім у Парыж да Эйфелевай вежы, на Сене пабыць…

А старэйшая з мужам маўчаць: куды яны могуць з’ездзіць? Яны кожнае лета таксама бываюць на сене. Але Сена сену розніца.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509