С “Прогулкой” на прогулке

На экспарт

Перапрацоўкай драўніны, вырабам з яе рознай прадукцыі, як вядома, у нашым раёне, акрамя лясгаса і прыватных прадпрыемстваў, займаецца адно з буйнейшых акцыянерных таварыстваў - «Лунінецлес». Нагадаем, што сваю гісторыю яно пачало са жніўня 1944 года. З леспрамгаса, які займаўся толькі нарыхтоўкай драўніны, прадпрыемства вырасла да буйнога шматпрофільнага вытворцы.

ААТ «Лунінецлес» створана загадам Дзяржкамітэта Рэспублікі Беларусь па кіраванні дзяржмаёмасцю і прыватызацыі ад 30 снежня 1993 года. У яго склад уваходзяць Мікашэвіцкі леспрамгас, Чучавіцкі і Люшчанскі лесапункты, Лунінецкі лесахімучастак і цэх дзвярных і аконных блокаў. Таварыства ўваходзіць у канцэрн «Беллесбумпрам». Вырабляе і пастаўляе на рынак больш як 20 відаў прадукцыі лесапілення і дрэваапрацоўкі, іншы асартымент.

Мы пабывалі ў адзін з дзён на Люшчанскім лесапункце. Тут ідзе паўсядзённая работа дрэваперапрацоўшчыкаў. На пляцоўкі дастаўляецца дзелавая драўніна, у цэхах вырабляюцца запатрабаваныя піламатэрыялы, перапрацоўваліся адыходы, грузяцца вагоны для адпраўкі прадукцыі на экспарт. Будучыя кліенты цікавяцца гатовымі піламатэрыяламі.

У цэху ля станка шпарка ўпраўляецца станочніца Наталля Канапацкая. Старшы майстар Віктар Кіпень заўважыў, што Наталля працуе тут з 2000 года, мае трэці разрад, прафесійна вырабляе розныя віды піламатэрыялаў.

Зараз “Лунінецлес” імкнецца больш паставіць сваёй прадукцыі на экспарт.

Будучыя пакупнікі знаёмяцца з прадукцыяй

Будучыя пакупнікі знаёмяцца з прадукцыяй / Фото: Андрэй Вышынскі, "ИП".

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509