С “Прогулкой” на прогулке

Свята паэтычнага слова

У канцы мінулага тыдня ў Ганцавічах абылася творчая вечарына вядомага берасцейскага паэта Алеся Каско, прымеркаваная да выхаду яго чарговай кнігі “Нічога больш”. Удзел у свяце прынялі і лунінчане.

Імпрэза адбывалася ў мясцовым кінатэатры і сабрала не толькі педагогаў, вучняў, культработнікаў, але і прадстаўнікоў мясцовых улад на чале са старшынёй райывыканкама Аляксандрам Саланевічам.

Алесь Канстанцінавіч Каско, які летась у снежні адзначыў 60-гадовы юбілей, - ураджэнец вёскі Чудзін Ганцавіцкага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педінстытута, працаваў настаўнікам, у тым ліку ў роднай школе, карэспандэнтам раённай газеты і рэдактарам абласнога тэлебачання. Цяпер жыве ў Жабінцы, працуе ў тамтэйшай газеце. Аўтар кніг паэзіі “Вестка”, “Скразная лінія”, “Набліжэнне”, “Час прысутнасці”, “45”, “Трохкроп’е”, “Свой камень”, “Нічога больш”, “Прыадхінуты небасхіл”, кніг для дзяцей “Чыстага ўсё нячыстае баіцца” і “Два сонцы”. Піша таксама прозу, эсэ, публіцыстычныя артыкулы, перакладае са славянскіх і нямецкай моваў. Лаўрэат шэрагу прэмій, у тым ліку імя А.Куляшова. Шмат гадоў кіраваў абласной філіяй Саюза беларускіх пісьменнікаў. Не аднойчы быў госцем лунінецкіх аматараў літаратуры.

У час вечарыны, якую прафесійна і з густам вяла супрацоўніца бібліятэкі Таццяна Маляўка, гучалі вершы паэта, песні на яго словы (у выкананні Івана Бондара, Святланы і Георгія Локтышаў ды інш.), народныя песні (Віктар Багроў, Надзея Рыкунова, ансамбль “Талака”), творы маладых аўтараў з Чудзінскай СШ і ганцавіцкага літаб’яднання “Верасок” (кіраўнік Галіна Пупач). Былі паказаны фрагмент перадачы пра А.Каско, знятай яго сябрам Міколам Пракаповічам (таксама госцем вечарыны), інсцэніроўка адной з казак. Сярод выступоўцаў былі ганцавіцкі паэт Аляксей Галаскок, лунінчане Вадзім Жылко, Мікола Ільючык, Людміла Хмялеўская, Рыгор Жук і Віктар Пінігін. Вядома ж, выступіў і сам Алесь Каско, які сярод іншага зазначыў, што матэрыялу ў яго сабрана яшчэ на некалькі кніг, але галоўным для літаратара ён лічыць патрабавальнасць да сябе і да сваіх твораў.

О нас

На сайте «Информ-прогулка» публикуются свежие новости Лунинецкого района. Также здесь содержится информация о важных событиях, происходящих в других городах Полесья, Брестской области, и стране в целом. Прогноз погоды в Лунинце на сегодня, расписание движения поездов и автобусов, видео с последних праздников и мероприятий, прошедших в Лунинце, Микашевичах и районе – всё это и многое другое Вы найдёте на нашем сайте. Мы публикуем материалы, интересные для разных категорий населения, готовим интервью с представителями различных отделов Лунинецкого райисполкома, медиками Лунинецкой ЦРБ, а также представителями прочих служб. Позвонив по телефонам редакции «ИП», Вы можете подсказать авторам сайта темы для последующих публикаций, поделиться своими мыслями и наблюдениями. Сайт «Информ-прогулка» ценит своих читателей и прислушивается к их мнению. Заходите на http://inform-progulka.by/, читайте материалы, комментируйте их, смотрите фото и видео!

Copyright 2016. Все права защищены.

Яндекс.Метрика

Контакты

E-mail
progulka@brest.by
Адрес
ул. Фрунзе, 12, 225644, г.Лунинец, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон/Факс
+375 1647 34509